КалгасКалгас (акронім ад калектыўная гаспадарка, руск.: колхоз) — аб’яднанне сялян у СССР (на аснове грамадскіх сродкаў вытворчасці і калектыўнай працы) для сумеснага вядзення сельскай гаспадаркі. З гісторыі калгасаў на тэрыторыі БеларусіБольшасць калгасаў была створана на Беларусі ў перыяд калектывізацыі сельскай гаспадаркі (1918—1930-я). Першыя аб’яднаныя сялянскія гаспадаркі пачалі стварацца яшчэ да ўвядзення калектывізацыі (да прыкладу арцелі па сумеснай апрацоўцы зямлі). Пасля 1927 г. стварэнне калгасаў стала «генеральнай лініяй партыі». Большасць калгасаў былі створаны з парушэннем прынцыпаў добраахвотнасці. Супраць праціўнікаў калектывізацыі і найбольш заможных гаспадароў (кулакоў) пачалі праводзіць «палітыку раскулачвання», ў выніку якой кулацтва павінна было знікнуць як клас. Паводле некаторых даных, было раскулачана — пазбаўлена правоў і падпала пад высяленне — каля 700 тыс. сялян. Неўзабаве Беларусь была аб’яўлена зонай суцэльнай калектывізацыі. Калгасная сістэмаКалгаснікі працавалі на зямлі, што належала дзяржаве, але была перададзена калгасу ў бестэрміновае і бясплатнае карыстанне. Асноўную частку прадукцыі калгас павінен быў збываць дзяржаве па закупачных цэнах (даволі нізкіх). Калгас трэба адрозніваць ад саўгаса (савецкая гаспадарка) — у асноўным буйных гаспадарак, створаных з мэтаю павелічэння вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Саўгасы ў асноўным мелі спецыялізацыю на вытворчасці нейкага віду прадукцыі (збожжа, малако, гародніна ці інш.) На сённяшні дзеньЯшчэ напачатку 1990-х гг. з’явіліся першыя фермерскія гаспадаркі, якія аднак на сёння не маюць вялікага распаўсюджвання. Таксама Беларусь не адмовілася ад калгаснай сістэмы. У краіне зямля з’яўляецца дзяржаўнай маёмасцю. Паступова ў сельскай гаспадарцы краіны ідзе пераход на больш дасканалыя формы вядзення гаспадарання: калгасы ператвараюцца ў СПК, ствараюцца спецыялізаваныя комплексы па жывёлагадоўлі. Літаратура
Спасылкі
|