Share to:

 

Камбінаторыка

Камбінато́рны ана́ліз, ці камбінато́рыка — раздзел дыскрэтнай матэматыкі, які вывучае канечныя мноствы і разнастайныя варыянты спалучэнняў іх элементаў, а таксама заканамернасці пры выбарцы элементаў па зададзеных правілах. Кожнае правіла вызначае спосаб пабудовы некаторай канструкцыі (камбінаторнай канфігурацыі — перастаноўкі, размяшчэння, спалучэння ці інш.) з элементаў зыходнага мноства.

Найважнейшыя паняцці камбінаторыкі:

Метады камбінаторнага аналізу выкарыстоўваюцца ў тэорыі імавернасцей, тэорыі лікаў і інш. Мэта камбінаторыкі — вывучэнне камбінаторных канфігурацый, пытанняў іх існавання, алгарытмаў пабудавання, рашэнне задач на пералічэнне.

Гісторыя

Камбінаторныя задачы вядомы з глыбокай старажытнасці (у прыватнасці, вывучаліся магічныя квадраты). Матэматыкам Старажытнага Усходу была вядома формула, якая выражае лік спалучэнняў праз бінаміяльныя каэфіцыенты, і формула бінома Ньютана з натуральным паказчыкам ступені. Станаўленне камбінаторыкі як навукі звязана з працамі Я. Бернулі, Г. Лейбніца, Б. Паскаля, П. Ферма, Л. Эйлера. У 1950-я гады на развіццё камбінаторыкі значна паўплывалі кібернетыка, дыскрэтная матэматыка, тэорыі планавання і інфармацыі.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya