Каменнавугальны перыядКаменнавугальны перыяд, скарочана карбон (С) — перадапошні (пяты) геалагічны перыяд палеазойскай эры. Пачаўся 358,9 ± 0,4 гадоў таму, скончыўся 298,9 ± 0,15 гадоў таму. Працягваўся, такім чынам, каля 60 млн гадоў. Назву атрымаў з-за моцнага ўтварэння вугалю ў гэты час. ПалеагеаграфіяУпершыню з’яўляюцца абрысы найвялікшага суперкантынента ў гісторыі Зямлі — Пангеі. Пангея ўтварылася пры сутыкненні Лаўразіі (уключала Паўночную Амерыку і Еўразію) са старажытным паўднёвым суперкантынентам Гандванай. Незадоўга да сутыкнення Гандвана павярнулася па гадзіннікавай стрэлцы, так што яе ўсходняя частка (Індыя, Аўстралія, Антарктыда) перамясцілася на поўдзень, а заходняя (Паўднёвая Амерыка і Афрыка) апынулася на поўначы. У выніку павароту на ўсходзе з’явіўся новы акіян — Тэтыс, а на захадзе зачыніўся стары — акіян Рэя. У той жа час акіян паміж Балтыкай і Сібір’ю станавіўся ўсё менш; неўзабаве гэтыя кантыненты таксама сутыкнуліся. Флора і фаўнаНа працягу карбону з’явіліся сярод бязхрыбтовых: новыя атрады фарамінефер, перадняжаберныя і лёгачныя гастраподы, сярод пазваночных — рэптыліі (кацілазаўры і зверападобныя), сярод вышэйшых раслін — розныя голанасенныя: іглічныя, кардаітавыя і цыкадавыя. Масавых выміранняў не назіралася. Вымерлі толькі некаторыя галаваногія малюскі, текаідэі і грапталіты (стэрэасталанаты). У цэлым карбон характарызуецца росквітам многіх груп арганізмаў, такіх як, фарамініферы — фузулініды, каралы — табулятаідэі, хетэціды і ругозы, сярод малюскаў — гастраподы, науцілаідэі са спіральнай ракавінай, амонаідэі (гонааціты), мшанкі, замкавыя брахіяподы — прадукціды і спірыфірыды, марскія лілеі і старажытныя марскія вожыкі, таксама росквіт адчуваюць земнаводныя (сцегацэфалы), членістаногія (у асаблівасці казуркі) і вышэйшыя расліны (дзераза і хвашчы). У морах панавалі разнастайныя храстковыя рыбы (акулы і брадыядонты). Некаторыя акулы (напрыклад, камподусы) маглі дасягаць даўжыні да 13 метраў. Захоўваліся праснаводныя кісцяпёрыя. Рызод, напрыклад, дасягаў 8 метраў у даўжыню і быў самым страшным драпежнікам прэсных вод. Адзначаецца вялікая разнастайнасць амфібій. Эагірынус — буйнае, да 4,5 м даўжынёй, земнаводнае, — магчыма, паляваў на манер алігатара. А 15-сантыметровы мікрабрахій харчаваўся драбнюткім жывёлам планктонам. У бранхіазаўра, падобнага на апалоніка, былі жабры. Заураплеўра і сцынказавр больш нагадвалі трытонаў. Акрамя асноўных груп «амфібій» — батрахаморфаў і рэптыліяморфаў — існавалі разнастайныя нешматлікія групы. Літаратура
Спасылкі
|