КананізацыяКананіза́цыя (ад грэч. κανονίζω — рэгуляваць, вызначаць, узаконьваць) — у каталіцкай і праваслаўнай Цэрквах — працэс прылічэння каго-небудзь да ліку святых. Прылічэнне да ліку святых азначае, што Царква сведчыць пра блізкасць гэтых людзей да Бога і моліцца ім, як сваім заступнікам. ПраваслаўеУ практыцы праваслаўных Цэркваў органам, які мае паўнамоцтвы кананізаваць тую ці іншую асобу ў ліку святых, з'яўляецца звычайна вышэйшы заканадаўчы орган дадзенай памеснай Царквы, гэта значыць Памесны сабор або Сінод. КаталіцтваПа правілах каталіцкай царквы, працэс прылічэння да ліку святых звычайна пачынаецца не раней, чым праз пяць гадоў пасля смерці чалавека. Нароўні з кананізацыяй адрозніваюць таксама беатыфікацыю — прылічэнне да ліку блажэнных. Размежаванне паміж беатыфікацыяй і кананізацыяй было ўведзена ў 1642 годзе Папам Рымскім Урбанам VIII. Спасылкі
|