Кансертгебау
Кансе́ртгеба́у (па-нідэрландску — Concertgebouw, літаральна — «збудаванне для канцэртаў») — буйная канцэртная зала ў Амстэрдаме, Нідэрланды. Вядомая сваёй цудоўнай акустыкай, дзякуючы якой з’яўляецца адной з трох найлепшых залаў у свеце для сімфанічнай музыкі (іншыя дзве — Symphonic Hall у Бостане, ЗША і Musikvereinsaal у Вене, Аўстрыя). Ужываецца пераважна для канцэртаў класічнай музыкі, зрэдку — таксама для джазавых і фальклорных выступленняў. Залы з назвай «кансертгебау» ёсць таксама ў іншых гарадах Нідэрландаў і Бельгіі, напрыклад — у Харлеме (Нідэрланды), Бругэ (Бельгія). ГісторыяКансертгебау быў пабудаваны ў 1888 годзе па праекце архітэктара Адольфа Леанарда ван Гента. Падчас узвядзення будынак знаходзіўся па-за межамі горада, сёння — у цэнтры гораду, побач з Музеем Ван Гога, Дзяржаўным мастацкім музеем (Rijksmuseum) і Гарадскім музеем Амстэрдама (Stedelijkmuseum). У 1980-я і 1990-я гады будынак быў у небяспечным стане і зведаў рэстаўрацыю, тады ж да яго была зроблена нова прыбудова з шкла і металу. У гэтым будынку ўвесь час размяшчаецца Каралеўскага аркестра Кансертгебау (Koninklijk Concertgebouworkest). За ўвесь час існавання аркестра толькі 6 чалавек былі яго галоўнымі дырыжорамі:
СучаснасцьУ цяперашні час Кансертгебау інтэграваны ў канцэртнае жыццё Нідэрландаў і свету. Акрамя ўласнага аркестра тут стала адбываюцца канцэрты Нідэрландскага філарманічнага аркестра. З беларускіх музыкантаў у апошнія некалькі гадоў тут выступалі: дырыжоры Аляксандр Анісімаў і Леў Лях, піяністкі Ганна Шыбаева і Ксенія Кузьменка, флейтыстка Даша Бельцюкова, віяланчэлісты Аляксей Кісялёў і Уладзімір Сінькевіч. КонкурсШтогод у сакавіку ў Кансертгебау праходзіць нацыянальны конкурс выканаўцаў (Vriendenkrans concours). У ім могуць браць удзел ансамблі і салісты, якія іграюць на любых інструментах, але не старэйшыя за 27 гадоў. Конкурс праходзіць у 3 туры. Пераможцы, акрамя грашовай прэміі, атрымліваюць права на выступленне ў Кансертгебау ў наступным пасля конкурсу сезоне. Канцэртнае жыццёКанцэрты адбываюцца амаль штодзённа, звычайна — некалькі разоў за дзень, у дзвюх залах: Вялікая зала (Grote Zaal), змяшчальнасць — 1974 месцаў, і Малая зала (Kleine Zaal), змяшчальнасць — 438 месцаў. Найчасцей канцэрты пачынаюцца а 20.15. Таксама выступленні могуць пачынацца а 10.15, 12.30, 14.15, 16.15, 19.00. Цэны на квіткі вагаюцца ад €7,50 да €150. Ланч-канцэртыКожную сераду ў адной з залаў Кансертгебау адбываецца бясплатны ланч-канцэрт. Яго працягласць заўсёды паўгадзіны, пачатак — а 12.30. Спрынт-квіткіЗа 45 хвілін да пачатку любога канцэрта, пры наяўнасці вольных месцаў, распачынаецца продаж спрынт-квіткоў (sprint-tickets), якія маюць права набыць асобы, маладзейшыя за 27 гадоў. У сезоне 2007—2008 іх кошт складе €7,50. Зноскі
Спасылкі
|