Каралеўскае хімічнае таварыства
Каралеўскае хімічнае таварыства (англ.: Royal Society of Chemistry, RSC) — навуковая супольнасць (прафесійная асацыяцыя) Злучанага Каралеўства, мэтай якой з’яўляецца развіццё хімічнай навукі. Таварыства было створана новым каралеўскім указам у 1980 годзе шляхам зліцця Хімічнага таварыства, Каралеўскага інстытута хіміі, Таварыства Фарадэя і Таварыства аналітычнай хіміі. Таварыству прадпісвалася падвойная роля навуковай супольнасці і прафесійнага аб’яднання. Адразу пасля ўзнікнення Таварыства налічвала 34 000 членаў унутры Злучанага каралеўства і 8 000 за яго межамі.[15] Штаб-кватэра Таварыства размяшчаецца па адрасе Лондан, Пікадзілі, Бёрлінгтан-хаўс . Яго філіял таксама размешчаны ў Кембрыджы ў Томас Грэхэм Хаўс, названым у гонар Томаса Грэма, першага прэзідэнта Хімічнага таварыства. Там знаходзіцца выдавецтва Каралеўскага хімічнага таварыства. Таварыства таксама мае філіялы ў ЗША ва Універсітэцкім гарадскім навуковым цэнтры ў горадзе Філадэльфія, а таксама ў Кітаі (Пекін і Шанхай) і ў Індыі (Бангалор).[16] Прэзідэнт таварыстваПрэзідэнт выбіраецца раз на два гады і носіць значок у выглядзе кола са спіцамі, на шасцікутным медальёне ў цэнтры якога знаходзіцца фігура Джозефа Прыстлі, якая выканана эмаллю, пераважна чырвонага і сіняга колеру. Вобад кола залаты, а дванаццаць спіц — з нецьмяных металаў. Дзеючы прэзідэнт — Джыліян Рыд (2022—2024). Папярэднімі прэзідэнтамі таварыства былі:
УзнагародыКаралеўскае хімічнае таварыства штогод прысуджае мноства прэмій і ўзнагарод, у тым ліку ўзнагароды за выдатныя дасягненні ў любой галіне хіміі, у спецыялізаваных галінах або за дасягненні на пэўных этапах кар’еры хіміка.[30] Медалі ўручаюцца цэнтралізавана таварыствам і яго падраздзяленнямі. Ёсць таксама ўзнагароды, якія адмініструюць групы па інтарэсах. Да медалёў, якія прысуджаюцца цэнтралізавана, адносяцца прэмія памяці Харысана-Мелдалы , якая ўручаюцца брытанскаму хіміку ва ўзросце да 32 гадоў за шматабяцальныя арыгінальныя даследаванні ў галіне хіміі[31], а таксама прэмія Кордэй-Моргана , якая складаецца з трох асобных узнагарод за ўклад у эксперыментальную хімію (уключаючы камп’ютарнае мадэляванне).[32] Прэмія Тылдэна , раней вядомая як лекцыя Тылдэна, складаецца з трох узнагарод, якія штогод прысуджаюцца вучоным у сярэдняга ўзросту за дасягненні ў галіне хіміі. Сярод лаўрэатаў прэміі Харысана-Мелдалы (вядомай як медаль і прэмія Мелдалы да яе зліцця ў 2008 годзе з прэміяй Эдварда Харысана) Крыстафер Кельк Інгальд (1921, 1922), Сірыл Норман Хіншэлвуд (1923), Дадлі Уільямс (1966). Сярод узнагароджаных медалём Кордэй-Моргана Дэрэк Бартан (1949), Рональд Сідней Найхалм (1950), Фрэдэрык Сенгер (1951), Джон Корнфарт (1953), Рэкс Рычардс (1954) і Джордж Портэр (1955). Аддзяленне Фарадэя штогод прысуджае прэмію Марлоў за ўклад у фізічную хімію або хімічную фізіку членаў Аддзялення Фарадэя ва ўзросце да 32 гадоў.[33] Сярод нядаўніх лаўрэатаў Эндру Ор-Юінг (1999), Джонатан Джонс (2000), Хелен Філдынг (2001), Джонатан Эсэкс (2002), Дарэн Каруана (2003), Джонатан Рыд (2004), Джулі Макферсан (2005), Фрэд Мэнбі (2006) і Алесандра Траізі (2007). Твітар-канферэнцыя #RSCPosterКаралеўскае хімічнае таварыства праводзіць штогадовую канферэнцыю ў Твітары.[34][35][36] Мерапрыемства праводзіцца цалкам анлайн на працягу 24 гадзін. Мэта гэтага унікальнага фармату — ліквідацыя экалагічных і фінансавых затрат, звязаных з наведваннем традыцыйнай навуковай канферэнцыі, а таксама дапамога даследчыкам у абмене працамі і сувязях паміж дысцыплінамі.[37] Крыніцы
|