Каралеўства Лівія
Аб’яднанае каралеўства Лівія (араб. المملكة الليبية) было ўтворана 24 снежня 1951 года і спыніла сваё існаванне 1 верасня 1969 года, калі ў выніку ваеннага перавароту манархія была зрынута і была абвешчана рэспубліка. КанстытуцыяКаралеўства было спадчыннай канстытуцыйнай манархіяй. Кароль меў вярхоўную уладу. Парламент складаўся з дзвюх палат (Сената і Палаты прадстаўнікоў). Прэм’ер-міністр прызначаўся і адпраўляўся ў адстаўку каралём. Гісторыя21 лістапада 1949 года Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая ўстанаўлівала, што Лівія павінна атрымаць незалежнасць да 1 студзеня 1952 года. На наступных перамовах Лівію прадстаўляў Ідрыс. 24 снежня 1951 года Лівія абвясціла пра сваю незалежнасць, стаўшы першай арабскай дзяржавай, якая атрымалі незалежнасць па рашэнні ААН, і адной з першых незалежных афрыканскіх дзяржаў. Лівія была абвешчана канстытуцыйнай манархіяй, а Ідрыс стаў каралём. У 1959 годзе ў Лівіі былі выяўлены значныя паклады нафты, і прыбыткі ад яе наступнай здабычы ператварылі Лівію з адной з найбяднейшых дзяржаў свету ў адну з самых багатых. Хоць нафта істотна змяніла фінансавае становішча краіны, прыбыткі ад яе здабычы канцэнтраваліся ў руках вузкага ўладнага пласта, што выклікала незадаволенасць у грамадстве. Адміністрацыйны падзелТры правінцыі (1951—1963)
Зноскі |