Караль Шыманоўскі
Караль Шыманоўскі (польск.: Karol Szymanowski; 21 верасня (3 кастрычніка) 1882, в. Цімашоўка, цяпер Чаркаская вобласць, Украіна — 29.3.1937) — польскі кампазітар і піяніст, педагог, музычны крытык; адзін са стваральнікаў сучаснай польскай кампазітарскай школы. ТворчасцьЗ 1905 член групы кампазітараў «Маладая Польшча». У 1926—29 прафесар і дырэктар Варшаўскай кансерваторыі. Для ранняга перыяду творчасці характэрна вытанчаная лірычная вобразнасць. У фартэпіяннай музыцы прыкметны ўплывы Ф. Шапэна і А. Скрабіна, у сімфанічных і вакальных творах — неарамантызму. Нацыянальны стыль К. Шыманоўскага складваўся на аснове вывучэння польскага музычнага фальклору. Сярод твораў: оперы «Хагіт» (паст. 1922) і «Кароль Рогер» (паст. 1926), балеты, у т.л. «Разбойнікі» (паст. 1934), кантаты, 4 сімфоніі (1917—32), камерна-інструментальныя ансамблі, у т.л. для скрыпкі з фартэпіяна, струнны квартэт і іншыя інструментальныя і вакальныя творы; 20 мазурак (1924—26), апрацоўкі польскіх народных песень, рамансы, музыка да драматычнага тэатра і інш. Аўтар артыкулаў пра польскую і заходнееўрапейскую музыку і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|