Карбід кальцыюКарбі́д кальцыю (вугляродзісты кальцый, ацэтыленід кальцыю), СаС2 — злучэнне кальцыю з вугляродам. Упершыню атрыманы Ф. Вёлерам у 1862 годзе. УласцівасціКрышталічнае рэчыва. Колер тэхнічнага карбіду кальцыю ад светла-бурага да чорнага (хімічна чысты СаС2 — бясколерны). Існуе ў 3 мадыфікацыях: з кубічнай (a), тэтраганальнай (b) і трыкліннай (g)крышталічнымі рашоткамі. Шчыльнасць 2,2 г/см³, тэмпература плаўлення 2300 °С. Бурна ўзаемадзейнічае з вадой з вылучэннем ацэтылену. Пры награванні з азотам пры тэмпературы 1100—1150 °C утварае цыянамід кальцыю (СаСN2). Пры награванні аднаўляе амаль усе металы да карбідаў або свабодных металаў. Рэагуе з разбаўленымі мінеральнымі кіслотамі і воднымі растворамі шчолачаў. Атрыманне і выкарыстаннеКарбід кальцыю атрымліваюць пракальваннем у адкрытых і закрытых электрычных печах нягашанай вапны ў сумесі з антрацытам або коксам. Выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны для атрымання ацэтылену, цыянаміду кальцыю, аднаўлення шчолачных металаў. Літаратура
Спасылкі
|