Карл I Браўншвайг-ВольфенбютэльскіКарл I Браўншвайг Вольфенбютэльскі (ням.: Karl I. von Braunschweig-Wolfenbüttel; 1 жніўня 1713, Браўншвайг — 26 сакавіка 1780, Браўншвайг) — герцаг Браўншвайг-Вольфенбютэля з 13 верасня 1735 года. На момант нараджэння Карла яго сям'я ўяўляла сабой бакавую галіну герцагскага дому. Фердынанд Альбрэхт падтрымліваў цесныя сувязі з каралём Прусіі Фрыдрыхам Вільгельмам I. У чэрвені 1733 года адбыўся шлюб прускага спадчыннага прынца Фрыдрыха з сястрой Карла, Лізаветай Крысцінай. Праз некалькі тыдняў, 2 ліпеня 1733 года Карл ажаніўся з сястрой Фрыдрыха, Філіпінай Шарлотай Прускай. Карл пачаў ваенную кар'еру на імперскай службе. У 1733 годзе ён стаў шэфам кірасірскага палка. 4 красавіка 1735 года ў перыяд вайны за польскую спадчыну ён быў узведзены ў імперскія генералфельдвахтмайстры (прыкладны аналаг — генерал-маёр). 13 верасня 1735 года нечакана памёр яго бацька, які стаў герцагам вымарачнага княства Браўншвайг-Вольфенбютэль толькі ў сакавіку 1735 года. Карл застаўся на імперскай службе, але атрымаў цяпер шэфства над палком бацькі. Зацікавіўшыся ідэямі Асветніцтва і меркантылізму, Карл разам са сваім галоўным міністрам Шрадэрам фон Шліштэтам пачаў развіваць і паляпшаць сваё дробнае княства. Каб забяспечыць новыя крыніцы даходу казне, якая загразла ў даўгах пры яго папярэдніках, герцаг садзейнічаў гандлю і прамысловасці. Па ініцыятыве Ёгана Георга фон Лангена былі заснаваны дзяржаўныя прамысловыя прадпрыемствы - люстраны завод у Грюнеплане (1740 год) і фарфоравая фабрыка ў Фюрстэнбергу (1746 год). Сярод накіраваных на карысць грамадства мерапрыемстваў можна згадаць стварэнне касы для ўдоў і сірот, пажарнай касы і ламбарда (папярэдніка Браўншвайгскага Дзяржаўнага банка), генеральнае межаванне, прыняцце закона аб бедных, паляпшэнне правасуддзя, заснаванне даведкавага бюро і доктарскай калегіі. Фундаментальнае значэнне мелі рэформы ў вобласці народнай адукацыі. Герцаг Карл I заснаваў названую ў яго гонар навучальную ўстанову Collegium Carolinum (цяпер Браўншвайгскі тэхнічны ўніверсітэт). У 1753 годзе перанёс сваю рэзідэнцыю з Вольфенбютэля ў Браўншвайг, дзе заснаваў адзін з першых у Германіі музеяў. Пахаваны ў крыпце Браўншвайгскага сабора. Сям'яРодны брат мужа Ганны Леапольдаўны Антона Ульрыха Браўншвайгскага, палкаводца Фердынанда Браўншвайгскага, каралевы Прусіі Лізаветы Крысціны і каралевы Даніі Юліяны Марыі, старэйшы сын герцага Фердынанда Альбрэхта II Браўншвайг-Вольфенбютэль-Бевернскага і прынцэсы Антуанэты Амаліі Браўншвайг-Вольфенбютэльскай. Сястра Карла Лізавета Крысціна Браўншвайгская ў чэрвені 1733 года выйшла замуж за кронпрынца Прусіі Фрыдрыха, які стаў пазней каралём Прусіі Фрыдрыхам Вялікім. Карл I 2 ліпеня 1733 года ажаніўся з сястрой Фрыдрыха Філіпінай Шарлотай Прускай. У шлюбе нарадзілася 13 дзяцей:
Зноскі
Літаратура
|