Касмічная праграма «Вояджэр»Во́яджэр або вая́джэр (англ.: voyager — вандроўнік) — серыя амерыканскіх касмічных апаратаў для даследавання далёкіх планет Сонечнай сістэмы. Таксама назва адпаведнай праграмы. Праграма лічыцца адной з самых паспяховых у гісторыі міжпланетных даследаванняў. Абодва «Вояджэры» ўпершыню перадалі якасныя здымкі Юпітэра і Сатурна, а «Вояджэр-2» упершыню дасягнуў Нептуна і Урана. «Вояджэры» сталі трэцім і чацвёртым касмічнымі апаратамі, якія пакінулі межы Сонечнай сістэмы (першымі двума былі «Піянер-10» і «Піянер-11»). Апараты серыі «Вояджер» — даволі буйныя машыны. Гэта высакааўтаномныя робаты-зонды, абсталяваныя ўласнымі энергаўстаноўкамі, ракетнымі рухавікамі, камп’ютарамі, сістэмамі радыёсувязі, кіравання і навуковымі прыборамі для даследавання планет, агульнай масай каля 815 кг. Апараты створаны ў Лабараторыі рэактыўнага руху (англ.: Jet Propulsion Laboratory — JPL) НАСА. Гісторыя стварэнняІдэя праграмы з’явілася ў канцы 1960-х гадоў, незадоўга да запуску першых пілатуемых апаратаў да Месяца і апаратаў «Піянер» да Юпітэра. Першапачаткова планавалася даследаваць толькі Юпітэр і Сатурн. Аднак дзякуючы таму, што ўсё планеты-гіганты ўдала размясціліся ў параўнальна вузкім сектары Сонечнай сістэмы («парад планет»), стала магчымым выкарыстанне гравітацыйных манеўраў для аблёту ўсіх вонкавых планет, з выняткам Плутона. Адпаведна была разлічаная траекторыя палёту, хоць афіцыйна вывучэнне Урана і Нептуна не ўваходзіла ў задачы місій (палётаў); для гарантаванага дасягнення гэтых планет патрэбнымі былі б даражэйшыя апараты з лепшай надзейнасцю. Пасля таго, як Вояджэр-1 паспяхова выканаў праграму даследавання Сатурна і яго спадарожніка Тытана, было прынята канчатковае рашэнне накіраваць Вояджэр-2 да Урана і Нептуна. Дзеля патрэбнага змянення траекторыі давялося адмовіцца ад блізкага пралёту Тытана. Пасланне пазазямным цывілізацыямДа борта кожнага «Ваяджэра» прымацавалі круглую алюмініевую скрынку, паклаўшы туды пазалочаны відэадыск. На кружэлцы 115 слайдаў, на якіх сабраныя найважнейшыя навуковыя дадзеныя, віды Зямлі, яе мацерыкоў, розныя ландшафты, сцэны з жыцця жывёл і чалавека, іх анатамічны будынак і біяхімічная структура, уключаючы малекулу ДНК. У двайковым кодзе зроблены неабходныя растлумачэнні і паказана месцазнаходжанне Сонечнай сістэмы адносна 14 магутных пульсараў. У якасці «мернай лінейкі» паказана звыштонкая структура малекулы вадароду (1420 МГц). Акрамя малюнкаў на кружэлцы запісаныя і гукі: шэпт маці і плач дзіцяці, галасы птушак і звяроў, шум ветра і дажджу, грукат вулканаў і землетрасення, шамаценне пяску і акіянскі прыбой. Чалавечая мова прадстаўлена на кружэлцы кароткімі прывітаннямі на 58 мовах народаў свету. Адмысловы раздзел паслання складаюць дасягненні сусветнай музычнай культуры. На дыску запісаныя творы Баха, Моцарта, Бетховена, джазавыя кампазіцыі Луі Армстранга, Чака Беры і народная музыка шматлікіх краін. На кружэлцы запісана таксама зварот Картэра, які ў 1977 годзе быў прэзідэнтам ЗША. Вольны пераклад звароту гучыць так:
Гл. таксамаСпасылкі |