Кванджу
Кванджу́ — шосты па велічыні горад у Паўднёвай Карэі. Горад прамога падначалення, які не ўваходзіць у склад якой-небудзь правінцыі, аднак тут размешчаны ўрад правінцыі Чала-Намдо. ГісторыяЗаснаваны ў 57 г. да н.э. Быў адным з адміністрацыйных цэнтраў дзяржавы Пэкчэ. Тут узнік стыль карэйскай паэзіі каса. У 1914 годзе горад быў злучаны з Сеулам чыгункай. Пасля гэтага стала бурна развівацца прамысловасць. У 1929 годзе, у перыяд японскага каланіяльнага кіравання, канфлікт паміж японскімі і карэйскімі студэнтамі выліўся ў рэгіянальную дэманстрацыю, кульмінацыяй якой стала магутнае паўстанне карэйскага народа супраць японцаў. У маі 1980 года ў Кванджу адбыліся адно з самых масавых антыўрадавых выступленняў у гісторыі краіны, накіраванае супраць ваеннага ўрада Чон Ду Хвана. Удзельнікі выступлення больш трох сутак кантралявалі горад, высоўваючы да ўлад краіны патрабавання правесці дэмакратызацыю грамадства і пакараць вінаватых у карупцыі высокапастаўленых чыноўнікаў; кіраўніцтва краіны звярнулася да сілы, агульная колькасць ахвяр склала не менш за 100, і па некаторых ацэнках дасягае 2000. Гэты інцыдэнт атрымаў назву «Паўстанне ў Кванджу». Насельніцтва
ЭканомікаДобра развіта тэкстыльная прамысловасць, аўтамабілебудаванне, піваварства, вырошчванне рысу. ТранспартУ Кванджу з 2004 года працуе метрапалітэн. Гарады-пабрацімы
ПадзеіУ 2012 годзе ў Кванджу прайшла XVII Міжнародная астранамічная алімпіяда. У 2015 годзе ў Кванджу пройдзе летняя Універсіяда. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Спасылкі
|