Краіна МораКраіна Мора, або Прымор'е (URU. KUki) — даслоўны пераклад акадскай назвы багністай вобласці, якая прылягала да верхняй часткі Персідскага заліва і рэк, што ўпадаюць у яго. Царскія спісы згадваюць дзесяць ці адзінаццаць цароў дынастыі Краіны Мора, якія носяць або акадскія, або вельмі штучныя шумерскія імёны, і называюць сябе ў нешматлікіх надпісах «царамі Прыморскай краіны»; відаць, яны былі сучаснікамі ранніх касіцкіх кіраўнікоў на поўначы. Хоць мы нічога не ведаем пра працягласць існавання гэтага палітычнай утварэння, аднак маецца дастаткова вавілонскіх крыніц канца II і першай паловы I тысячагоддзя да н.э., каб сцвярджаць, што у той час Прымор'ем называлі паўднёвую правінцыю Вавілонскага царства і яна працягвала існаваць, актыўна ўдзельнічаючы ў барацьбе супраць асірыйскага панавання. Заваявана Вавілонам. Цары Краіны Мора
Літаратура
Гл. таксама |