Крыс Кайл
Крыстафэр Скот «Крыс» Кайл (англ.: Christopher Scott «Chris» Kyle; 8 красавіка 1974, Адэса — 2 лютага 2013, Глен-Роўз) — вайсковец падраздзялення SEAL («Марскія коцікі»). Лічыўся найбольш выніковым снайперам у гісторыі Узброеных сіл ЗША. Падчас службы ў Іраку забіў 255 праціўнікаў, з якіх 160 былі афіцыйна пацверджаны Міністэрствам абароны ЗША. БіяграфіяНарадзіўся 8 красавіка 1974 года ў горадзе Адэса[5], штат Тэхас, у сям’і школьнай настаўніцы і святара. Ва ўзросце васьмі гадоў атрымаў ад бацькі ў падарунак вінтоўку Springfield. У далейшым захапляўся паляваннем[6]. У 1999—2000 гадах праходзіў службу ў ВМС ЗША. Навучаўся на курсах снайпераў спецпадраздзяленняў флоту (SEAL) пад кіраўніцтвам вядомага снайпера Брэндана Уэба. Чатыры разы накіроўваўся ў баявыя камандзіроўкі ў Ірак. Быў двойчы паранены. Прымаў удзел у другой бітве за Фалуджу. У Эр-Рамадзі яго назвалі «Д’ябал Рамадзі» (Al-Shaitan Ramad). Паўстанцамі была прызначана ўзнагарода ў 20 тысяч долараў за яго галаву (пазней сума павялічана да 80 тысяч). Самым далёкім яго стрэлам лічыцца забойства баевіка, узброенага снайперскай вінтоўкай Драгунова, на адлегласці 1920 м (2100 ярдаў)[7]. У 2009 годзе выйшаў у адстаўку і з жонкай і двума дзецьмі пераехаў у Тэхас. Працаваў на пасадзе кіраўніка прадпрыемства Craft International, якое забяспечвала падрыхтоўку снайпераў і целаахоўнікаў. У 2012 годзе выпусціў аўтабіяграфічную кнігу «Амерыканскі снайпер». Гібель2 лютага 2013 года, Кайл у кампаніі Чэда Літлфілда (Chad Littlefield) і Эдзі Рэя Рута (Eddie Ray Routh) прыбыў на стрэльбішчы ў акрузе Эрат у цэнтральнай частцы Тэхаса. Вядома, што 35-гадовы Літфілд быў сябрам Кайла, яны разам займаліся спортам і жылі па суседстве. З 25-гадовым Рутам жа ён пазнаёміліся, па ўсёй бачнасці, нядаўна і страляць разам з ім адправіўся ўпершыню. Як сцвярджалі следчыя, у нейкі момант Рут адкрыў па таварышам агонь з паўаўтаматычнага пісталета, а затым схаваўся. Праз пару гадзін трупы Кайла і Літлфілда з множнымі агнястрэльнымі раненнямі выявіў мясцовы егер, які і патэлефанаваў у службу 911. Афіцыйна матывы забойцы не названы, але вядома, што Рут — ветэран Іракскай вайны, які пакутаваў посттраўматычным стрэсавым расстройствам. Ён служыў у марской пяхоце, быў выдатнікам стралковай падрыхтоўкі, меў некалькі ўзнагарод. Двойчы Рута камандзіравалі за мяжу — у Ірак з верасня 2007 па сакавік 2008 года і на Гаіці ў 2010-м. Пасля гэтага ён звольніўся ў рэзерв у званні капрала. Грамадзянскае жыццё ў Рута не складалася. Пасля звальнення са службы ён так і не абзавёўся пастаяннай работай, падпрацоўваў цесляром, як мінімум адзін раз яго арыштоўвалі за кіраванне ў нецвярозым выглядзе.
— распавёў шэрыф акругі Эрат Томі Браянт (Tommy Bryant). —
Гэтую версію пацвярджаў і сябр Кайла, дырэктар дабрачыннага фонду FITCO Cares Трэвіс Кокс (Travis Cox):
З месца злачынства забойца збег на пікапе і перш за ўсё адправіўся ў размешчаны непадалёк Мідлатыан. Там, у адным мястэчку з Кайлам і Літлфілдам, жылі сястра Рута і яе муж. Распавёўшы аб зробленым сваякам, якія тут жа патэлефанавалі ў паліцыю, Рут адправіўся далей і дабраўся да свайго дома ў Ланкастэры — паўднёвым прыгарадзе Даласа, дзе яго і затрымалі паліцыянты. Пісталет — меркаваная прылада забойства — знайшлі ў доме падазраванага[8]. 24 лютага 2015 года Рут быў асуджаны да пажыццёвага зняволення без права на датэрміновае вызваленне і перагляд прысуду[9]. УзнагародыКайл быў двойчы ўдастоены Сярэбранай зоркі і ўзнагароджаны пяццю Бронзавымі зоркамі. ЗброяАсноўная вінтоўка Кайла была McMillan TAC-338 калібра 338 Lapua Magnum. У сваёй аўтабіяграфічнай кнізе ён пісаў, што дадзеная вінтоўка мае параўнальную далёкасць з вінтоўкамі TAC-50, але значна пераўзыходзіць іх у мабільнасці. Рэкордны стрэл Кайла Крыса, далёкасць якога складала 1921 метр, быў зроблены менавіта з гэтай вінтоўкі. ФільмУ лістападзе 2014 года адбылася прэм’ера фільма «Снайпер», створанага па матывах біяграфіі Крыса Кайла. Рэжысёрам фільма выступіў Клінт Іствуд, а галоўную ролю адыграў Брэдлі Купер. 16 студзеня 2015 года фільм выйшаў у шырокі кінапракат і быў намінаваны на 6 прэмій «Оскар», уключаючы «Лепшы фільм», «Лепшы адаптаваны сцэнар» і «Лепшая мужчынская роля», але атрымаў «Оскар» толькі ў намінацыі «Лепшы мантаж гуку». Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|