Кучкуны (Валожынскі раён)
Кучкуны́[1] (трансліт.: Kučkuny, руск.: Кучкуны) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 46 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Беларусь на лініі Мінск — Маладзечна, за 40 км ад Мінска. 12 гаспадарак, 18 жыхароў (2008). НазваНазва адыменнага паходжання. Прозвішча Kučkūnas вядомае ў сучаснай літоўскай антрапаніміі. З дапамогай дымінутыўнага пашыральніка -k- і патранімічнага пашыральніка -ūn- яно ўтворанае ад антрапоніма (даўнейшага імя) тыпу Kukas, Kukys. Побач з Кучкунамі Бузуны з назвай падобнага ўтварэння (< Buzūnas), а таксама Гервелі (< Gervelis). ГеаграфіяРэльеф раўнінны, вакол лес. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Мінск — Валожын. Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяВядома з XVIII стагоддзя. У 1800 годзе вёска, 8 двароў, 65 жыхароў, у Мінскім павеце Мінскай губерні, уласнасць ракаўскага базыльянскага кляштара. У 1815 годзе 40 жыхароў мужчынскага полу. У 1858 годзе вёска была ўласнасцю казны, побач размяшчаўся маёнтак. Паводле перапісу 1897 года 19 двароў, 100 жыхароў і фальварак, 1 двор, б жыхароў, ў Ракаўскай воласці Мінскага павета. З 1921 года пад уладай Польшчы, у вёсцы 22 двары. З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Выганіцкім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 18 студзеня 1949 года арганізаваны калгас «Камунар», які абслугоўвала Залеская МТС. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Ракаўскім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. З 1963 года ў складзе саўгаса «Ракаўскі» (цэнтр — в. Ракаў). У 1994 годзе 17 гаспадарак. Насельніцтва
Славутасці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|