Кызылкум
Кызылкум (Кызыл-Кум, Кызылкумы) (узб.: Qizilqum, каракалп.: Qızılqum, каз.: Қызылқұм, туркм.: Gyzylgum — бел. «чырвоныя пяскі») — пясчаная і камяністая пустыня на міжрэччы Амудар’і і Сырдар’і, ва Узбекістане, Казахстане і Туркменістане. Абмежавана на паўночным захадзе Аральскім морам, на паўночным усходзе Сырдар’ёй, на ўсходзе адгор’ямі Цянь-Шаня і Паміра-Алая, на паўднёвым захадзе Амудар’ёй. Плошча каля 300 тысяч км². ГеаграфіяПустыня прадстаўляе сабой раўніну з агульным ухілам на паўночны захад (вышыня ад 300 м на паўднёвым усходзе да 53 м на паўночным захадзе); мае шэраг замкнёных западзін і ізаляваных моцна раздзеленых астанцавых гор — Букантау (764 м), Кульджуктау (785 м), Тамдытау (гара Актау 922 м) і іншых. Горы пустэльныя, большай часткай з выраўнаванымі вяршынямі і скалістымі, моцна раздзеленымі схіламі. Большую частку пустыні займаюць пясчаныя масівы, утвораныя паўзамацаванымі пяскамі. Найбольш распаўсюджаныя пясчаныя грады мерыдыянальнай арыентацыі. Адносная вышыня град ад 3 да 30 м, максімальная — да 75 м. Клімат рэзка кантынентальны. Лета гарачае, сярэдняя тэмпература ліпеня ад + 26 да + 29 °C, студзеня ад 0 да −9 °C. Ападкаў каля 200 мм у год, яны выпадаюць галоўным чынам зімой і вясной. На ўсёй тэрыторыі няма ніводнага паверхневага вадацёку (акрамя ракі Жанадар’і , якая перасыхае, і каналаў), але маюцца багатыя запасы прэсных напорных падземных вод. Пустыня размешчана ў асноўным у сярэдняй падзоне пустыняў умеранага пояса, а на поўдні на пераходзе да субтрапічных пустыняў. ГеалогіяПустыня размешчана на Туранскай тэктанічнай пліце . Раўнінныя прасторы складзеныя кайназойскімі глінамі і пясчанікамі, на поўначы і паўночным захадзе — суглініста-супясчанымі рачнымі адкладамі Жанадар’і , Куандар’і і іншых старажытных рэчышчаў Сырдар’і і старажытнага рэчышча Амудар’і — Акчадар’і, якія ўпадалі ў паўднёва-ўсходні кут Аральскага мора. Горы складзеныя моцнадыслакаванымі і метамарфізаванымі палеазойскімі сланцамі, рагавікамі , вапнякамі, гранітамі. У пустыні ля горада Зарафшан знаходзіцца адзін з найбуйнейшых кар’ераў па здабычы золата Мурунтау . Побач з горадам Учкудук знаходзіцца радовішча уранавай руды, якая здабываецца кар’ерным спосабам. ГлебыГлебы шэра-бурыя, пясчаныя (пяскі), гіпсавыя, ёсць саланцы і саланчакі. На паўночным захадзе шмат такыраў , на поўдні — саланчакі. ФлораУ раслінным покрыве багатыя эфемеры і эфемероіды, у тым ліку дзікія цюльпаны. Для пясчаных масіваў характэрныя Carex arenaria, саксаул белы (Haloxylon persicum), віды родаў Calligonum, салянка Рыхтэра (Salsola richteri), для гліністых узвышшаў — палыновая і палынова-кустовая расліннасць. На паўночным захадзе зараснікі Anabasis salsa з прымешкай салянак (Salsola), па далінах сухіх рэчышчаў — лясы з Haloxylon ammodendron. ФаўнаЖывёлы пустыні прыстасаваныя да існавання без пастаяннага вадапою, атрымліваючы ваду цалкам або пераважна з ежы. Для памяншэння патрэбнасці ў вадзе многія жывёлы вядуць начны спосаб жыцця. З млекакормячых сустракаюцца антылопа-джэйран (Gazella subgutturosa), Spermophilopsis leptodactylus і Spermophilus fulvus, віды падсямейства Gerbillinae і сямейства Dipodidae, барханны кот (Felis margarita) і Felis lybica, ваўкі (Canis lupus), стэпавыя лісіцы (Vulpes corsac), Lepus tolai, кажаны. З птушак — жаўрук-смяцюх (Galerida cristata), Sylvia nana, Chlamydotis macqueenii, Podoces panderi, стэпавы арол (Aquila nipalensis), совы і іншыя. Насяляюць змеі (эфа (Echis), Macrovipera lebetina, Eryx miliaris, полазы (Coluber)), Varanus griseus caspius, Testudo horsfieldii, яшчаркі і іншыя паўзуны. Насельніцтва і эканомікаАсновай гаспадаркі рэгіёна, акрамя хутка растучай эксплуатацыі нетраў, служыць жывёлагадоўля, у асноўным танкарунная і каракульская авечкагадоўля. У цэнтральнай і заходняй частках пустыні выяўленыя буйныя артэзіянскія басейны, эксплуатаваныя ў многіх раёнах. У выніку праводзімых работ па абвадненні ствараецца вялікая колькасць дробных аазісаў, якія з’яўляюцца цэнтрамі жывёлагадоўчых гаспадарак. У астанцовых гарах распрацоўваюцца мармур, графіт, біруза і інш., адкрыта некалькі залатарудных радовішчаў: Мурунтау , Амантай—Даугыз . У цэнтры пустыні знаходзяцца радовішчы ўрану, фасфарытаў . На поўдні пустыні эксплуатуецца адно з найбуйнейшых у СНД газавых радовішчаў — Газлі . Кызылкум перасякаюць аўтадарогі. У цэнтры Кызылкума знаходзіцца раённы цэнтр — пасёлак Тамдыбулак . Імем пустыні названыя шакаладныя цукеркі «Кызыл-кум», практычна ідэнтычныя па смаку цукеркам «Кара-Кум », названым па імені пустыні Каракумы (якая знаходзіцца на паўднёвы захад ад Кызылкумаў). Практычна ў цэнтры пустыні размешчаны горад Учкудук , які згадваецца ў вядомай песні гурта «Ялла » «Тры калодзежы ». ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|