Кёльнскі ўніверсітэт
Кёльнскі ўніверсітэт (ням.: Universität zu Köln) — адна з вышэйшых навучальных устаноў у Кёльне, якая існуе з 1388. Кёльнскі ўніверсітэт займае трэцяе месца сярод нямецкіх ВНУ па колькасці студэнтаў (пасля Мюнхена і Хагена). ГісторыяСтары ўніверсітэтКёльнскі універсітэт быў заснаваны 21 мая 1388 года і стаў чацвёртай па ліку вышэйшай школай Свяшчэннай Рымскай імперыі пасля Карлавага універсітэта ў Празе, Венскага і Гайдэльбергскага ўніверсітэтаў. Пасведчанне аб заснаванні было падпісана Урбанам VI у Перуджа. Ужо ў студзені 1389 для першых сямісот студэнтаў пачаліся лекцыі. 28 красавіка 1798 г. Кёльнскі ўніверсітэт быў зачынены, пасля таго, як рэктар Фердынанд Франц Вальраф і ўсе прафесары адмовіліся прынесці прысягу Першай французскай рэспубліцы, патлумачыўшы гэта неабходнасцю захаваць незалежнасць ВНУ. Аднак, у 1799 годзе Вальраф прысягнуў Францыі і быў прызначаны выкладчыкам так званай «Цэнтральнай школы», пераемніцы закрытага ўніверсітэта. На гэтай пасадзе яму ўдалося схаваць ад французаў і такім чынам выратаваць мноства твораў мастацтва. Большая частка яго калекцыі знаходзіцца ў Музеі Вальрафа-Рыхарца. Новы ўніверсітэтНа працягу ўсяго XIX стагоддзя спробы аднавіць зачынены ўніверсітэт засталіся беспаспяховымі. 29 мая 1919 года бургамістр Кёльна Конрад Адэнаўэр падпісаў пастанову аб адкрыцці новага ўніверсітэта. У кастрычніку 1929 года пачалося будаўніцтва галоўнага корпуса на плошчы Альберта Вялікага. Постаці ўніверсітэтаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|