ЛагафетЛагафе́т (грэч. λογοθέτης, лац.: logotheta, італ.: logoteta, рум.: logofăt; ад λόγος — тут: пастанова, загад, лік, адлік; θέτης — які кладзе, накладае) — вышэйшы чыноўнік (аўдытар, канцлер і да т.п.) царскай ці патрыяршай канцылярыі ў Візантыі, а затым і ў некаторых Усходніх Цэрквах. Царкоўны лагафет быў захавальнікам патрыяршай пячаткі, кіраваў патрыяршай канцылярыяй і яе архівам; на ім жа ляжала грашовая справаздачнасць па патрыярхіі; ён часта быў членам патрыяршага суда. Іх абавязкі апісвае Георгій Кадзін у «De officialibus palatii Constantinopolitani etc». Грамадзянскія лагафеты адказвалі за розныя галіны дзяржаўных расходаў: лагафет прыватных маёмасцей, лагафет сакрэтаў, лагафет статкаў, лагафет вайсковага казначэйства, лагафет пошты (лагафет дрома). Вялікі лагафет кіраваў дзяржаўным казначэйствам. Візантыйскія лагафеты
Лагафеты за межамі ВізантыіСіцыліяЗ Візантыі тытул перайшоў на Захад, дзе трывала замацаваўся ў Сіцыліі. Тытул быў эквівалентны або нават больш значны, чым лац.: Magnus Cancellarius; яго насіў, напрыклад, П'етра дэла Вінья, усемагутны прыдворны імператара Фрыдрыха II. Дунайскія княствыТытул лагафет выкарыстоўваўся ў сярэднявечных Малдаўскім княстве і Валахіі для абазначэння главы гаспадарскай канцылярыі і захавальніка дзяржаўнай пячаткі. У адсутнасць гаспадара выконваў яго функцыі. Праз лагафета праходзіла афармленне дзяржаўных папер. Пазней з’явіліся тытулы «другі лагафет» і «трэці лагафет» — іх маглі насіць некалькі асоб. Тэрмін «лагафет» прыйшоў у Малдавію з Візантыі праз Балгарыю. Літаратура
|