Ламберт Спалецкі
Ламберт Спалецкі (каля 875/880 — 15 кастрычніка 898) — сын Гвіда III і Агельтруды, дочкі князя Беневента Адэльхіза. Кароль Італіі (891 — 898) і імператар (892 — 898), а таксама герцаг Спалета (894 — 898) і маркграф Камерына (894 — 898). Натхніцель і ўдзельнік Трупнага сінода (897). БіяграфіяНа асамблеі ў Павіі ў маі 891 года Гвіда дамогся каралеўскага тытула для свайго сына Ламберта, якому тады было каля дванаццаці гадоў. Прыкладна ў той жа час, 30 красавіка 892 года, новы Папа Фармоз каранаваў у Равене Ламберта імператарскай каронай і ён стаў суправіцелем свайго бацькі. Пасля смерці бацькі Ламберт у студзені 895 года заняў Павію, апярэдзіўшы Берэнгара I Фрыульскага. Карыстаючыся падтрымкай Папы Фармоза, які расчараваўся ў Арнульфе Карынтыйскім, ён карыстаўся падтрымкай сваіх васалаў. Але ў 895 годзе ён дазволіў маці ўцягнуць сябе ў авантуру з адваяваннем княства Беневента для Гвіда IV, маркграфа Спалета, у Візантыі. Гэты паход, распачаты ў жніўні 895 года, выклікаў незадаволенасць Папы, які зноў звярнуўся з заклікам да Арнульфа Карынтыйскага, які ў кастрычніку ўварваўся ў Італію. Пры гэтым з Арнульфам дамовіўся аб дапамозе і імператар Візантыі Леў VI, які заключыў саюз таксама з каралём Ніжняй Бургундыі Людовікам III. У лютым 896 годзе Арнульф заняў Рым, дзе каранаваўся імператарскай каронай. Каралева Агельтруда бегла з Рыма ў Спалета, Ламберт з'ехаў туды яшчэ раней для арганізацыі абароны. Арнульф выступіў следам, але нечакана яго разбіў параліч, у выніку чаго германская армія вярнулася ў Баварыю. Праз некаторы час, 4 красавіка 896 года, памёр Папа Фармоз. У кастрычніку ці лістападзе 896 года Ламберт і Берэнгар сустрэліся ў Тычына, дзе заключылі мірныя дагаворы. Яны падзялілі каралеўства, Берэнгар атрымаў землі паміж рэкамі По і Ада, астатняя частка засталася ў Ламберта. У канцы года Ламберт, Агельтруда і Гвіда IV змаглі выбіць з Рыма германцаў. Пасля гэтага ў студзені 897 года Папа Стэфан VI склікаў Трупны сабор, які прызнаў незаконным абранне Папам Фармоза, і, такім чынам, каранацыю імператарам Арнульфа. Пасля чаго Ламберт вярнуўся ў Павію, а яго маці адправілася ў Беневента, дзе ад імя імператара перадала кіраванне свайму брату Радэльхізу. У гэты ж час у Рыме ўспыхнула паўстанне, якое зрынула Папу Стэфана. У маі 898 года Папа Ян IX на сінодзе ў Равене ануляваў каранацыю Арнульфа і падтрымаў Ламберта. А ў жніўні ўспыхнула паўстанне маркграфа Тасканы Адальберта II. Ламберт выступіў супраць мяцежніка і яму ўдалося захапіць Адальберта. Ён быў адпраўлены ў Павію чакаць суду. Але 15 кастрычніка на паляванні Ламберт зваліўся з каня і загінуў. З яго смерцю род загас, паколькі яго кузен, маркграф Гвіда IV, памёр годам раней. ЗноскіЛітаратура
|