Лега Фільм: Бэтмен
«Лега Фільм: Бэтмен» (англ.: The LEGO Batman Movie) — амерыканска-дацкі анімацыйны фільм студыі «Warner Animation Group» 2017 года. З’яўляецца спін-офам «Лега. Фільма» 2014 года. СюжэтПа сюжэце, Готэму зноў пагражае небяспека. І на яго варту становіцца адзіны герой, якога заслугоўвае гэты горад — Бэтмен, альтэр-эга мільярдэра Бруса Уэйна, які жыве ў сваім велізарным радавым маёнтку разам з дварэцкім Альфрэдам. Але ў гэты раз супергерой змушаны ўзяць у напарнікі хлопца па імі Дзік Грэйсан, якога ён, сам таго не памятаючы, усынавіў на адным са свецкіх прыёмаў. Новаспечаны Робін складзе Бэтмену кампанію ў барацьбе з яго заклятым ворагам Джокерам, які ўцёк з псіхіятрычнай бальніцы Аркхем, а таксама Харлі Куін, якая гатова на самыя вар’яцкія злачынствы, каб пакінуць у дурнях усю Лігу Справядлівасці, уключаючы Бэтгёрл. Зноскі
Спасылкі
|