Лестэрскі ўніверсітэт імя Сымона дэ Манфора
Лестэрскі ўніверсітэт імя Сымона дэ Манфора (англ.: De Montfort University Leicester) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Лестэр. Агульная характарыстыкаУніверсітэт быў створаны ў адпаведнасці з Законам аб дадатковай і вышэйшай адукацыі ў 1992 годзе. Назва ўніверсітэта была ўзята ў гонар Сымона дэ Манфора, графа Лестэра ХІІІ стагоддзя, якому прыпісваюць стварэнне першага парламента Англіі ў 1265 годзе. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 27 000 студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання, маецца 3 240 супрацоўнікаў, гадавы абарот вучэльні складае каля 168 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Універсітэт арганізаваны на чатыры факультэты: мастацтва, дызайну і гуманітарных навук; бізнесу і права; здароўя і навук аб жыцці; вылічальнай тэхнікі і медыяў. Дэпартамент адукацыі Вялікабрытаніі прысвоіў універсітэту залаты рэйтынг у 2017 годзе. Ён з'яўляецца членам Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці. ЗноскіСпасылкі
|