Летнія Алімпійскія гульні 2008
Летнія Алімпійскія гульні 2008, афіцыйна вядомыя як Гульні XXIX Алімпіяды (2008 Summer Olympics) прайшлі ў Пекіне, сталіцы КНР, з 8 па 24 жніўня 2008 года. Некаторыя спаборніцтвы прайшлі таксама ў Ганконгу, Цяньцзіне, Цындао, Цыньхуандао, Шанхае і Шэньяне. Талісман гульняў — Дзеці ўдачы. Выбар горадаПекін быў абраны сталіцай XXIX Алімпіяды 13 ліпеня 2001 года на 112-й сесіі МАК у Маскве, апярэдзіўшы па выніках галасавання Таронта, Парыж, Стамбул і Осаку. Пасля першага тура галасавання Пекін значна апярэджваў іншых кандыдатаў. Осака набрала ўсяго 6 галасоў і была выключаная са спісу кандыдатаў. У другім туры Пекін быў падтрыманы пераважнай большасцю галасоў, таму неабходнасць у наступных турах адпала. У канчатковы спіс кандыдатаў, складзены ў 2000 годзе, не ўвайшлі іншыя 5 гарадоў, якія падавалі заяўку: Бангкок (Тайланд), Каір (Егіпет), Гавана (Куба), Куала-Лумпур (Малайзія) і Севілья (Іспанія). Пасля перамогі ў галасаванні віцэ-прэм'ер Дзяржсавета Кітая, Лі Ланьцын, заявіў, што «перамога Пекіна ў канкурэнцыі за набыццё права арганізацыі Алімпіяды 2008 — гэта прызнанне міжнароднай супольнасцю грамадскай стабільнасці, сацыяльнага прагрэсу і эканамічнага росквіту Кітая». Раней Пекін падаваў заяўку на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года. Галасаванне праходзіла 23 верасня 1993 года ў Монтэ-Карла. Пекін лідыраваў у галасаванні ў першых трох турах, але затым прайграў Сіднею ў фінале. Краіны-ўдзельніцыСпіс краін, у дужках — колькасць удзельнікаў. Цырымонія адкрыццяЦырымонія адкрыцця Гульняў адбылася 8 жніўня. Кальцавы экран, выкарыстаны на цырымоніі адкрыцця Гульняў, мае памеры 14 на 492 метра і стаў самым вялікім з некалі выкарыстаных у імпрэзах. Фарміраваннем малюнка на экране займаюцца 63 відэапраектары Christie CP2000-ZX пад кіраваннем кластара медыасервераў Axon. У якасці аперацыйнай сістэмы выкарыстоўваецца дапрацаваны Windows XP Embedded з усталяванымі Framework NET 2.0, DirectX і DirectShow. Каляндар
Медальны залік
Цікавыя факты
Гл. таксамаЗноскіСпасылкі
|