Лех Валенса
Лех Вале́нса (польск.: Lech Wałęsa, нар. 29 верасня 1943[2][3][…], Папова[d], Трэці рэйх[2]) — польскі дзяржаўны дзеяч і прафсаюзны актывіст. Адзін з заснавальнікаў і лідараў «Салідарнасці», першага незалежнага прафсаюза на тэрыторыі Савецкага блока. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1983 года і першы абраны Прэзідэнт Трэцяй Польскай рэспублікі з 1990 да 1995 года. БіяграфіяЛех Валенса быў электрыкам па прафесіі і неўзабаве пасля пачатку працы ў Гданьску на суднабудаўнічым заводзе імя Леніна (затым Гданьская суднаверф) стаў прафсаюзным актывістам, за што падвяргаўся пераследу з боку камуністычных уладаў, змяшчаўся пад нагляд, быў звольнены ў 1976 годзе і некалькі разоў быў арыштаваны. У жніўні 1980 года адыграў важную ролю ў палітычных перамовах, якія прывялі да новага Гданьскага пагаднення паміж страйкоўцамі і ўрадам. Стаў адным з заснавальнікаў прафсаюзнага руху «Салідарнасць». У канцы 1981 года, пасля таго, як рэжым генерала В. Ярузельскага абвясціў у Польшчы ваеннае становішча, а «Салідарнасць» была абвешчана па-за законам, зноў быў арыштаваны, зняволены ў турму амаль на год. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1983) за дзейнасць у падтрымку правоў працоўных. Пасля вызвалення працягваў сваю актыўнасць і займаў бачнае месца ў падрыхтоўцы пагаднення Польскага круглага стала з удзелам «Салідарнасці», якое прывяло да паўсвабодных парламенцкіх выбараў у чэрвені 1989 года. На ўсеагульных выбарах 1990 года балатаваўся на адноўленую пасаду Прэзідэнта Польшчы і быў абраны. Кіраваў пераходам Польшчы ад камунізму да пост-камуністычнай дзяржавы. Перад ім стаялі цяжкія праблемы палітычнай нестабільнасці і пераходу Польшчы да вольнай рыначнай эканомікі. Яго папулярнасць аслабла і роля ў польскай палітыцы паменшылася пасля таго, як ён прайграў некалькі адсоткаў на наступных прэзідэнцкіх выбарах 1995 года Аляксандру Квасьнеўскаму. Лех Валенса ўдзельнічае ў міжнародным палітычным жыцці. Чытае лекцыі па гісторыі і палітыцы ў Польшчы і за мяжой. На пачатку ХХІ ст. у адкрытых архівах Службы бяспекі была знойдзена асабістая справа сакрэтнага супрацоўніка «Болека», ім, як мяркуецца, мог быць Лех Валенса. Былы прэзідэнт Польшчы і лідар прафсаюза «Салідарнасць» заявіў, што ўсе дакументы падробленыя[4]. Зноскі
|