Людовік I Бурбон-Кандэ
Людовік I дэ Бурбон-Кандэ (7 мая 1530, Вандом, Францыя — 13 сакавіка 1569, Жарнак, Францыя) — прынц дэ Кандэ, родапачынальнік роду Кандэ. БіяграфіяПадчас разладаў паміж Гізамі і Бурбонамі, Кандэ, жанаты з пляменніцай Каліньі, стаў главой гугеноцкай змовы ў Амбуазе. Змова была раскрыта, Кандэ прысуджаны да смерці, але выратаваны Францыскам II (1560). Камандуючы гугенотамі, Кандэ (1562) пачаў першую рэлігійную вайну, узяўшы гарады Арлеан, Руан і інш., але ў канцы гэтага года быў разбіты пры Дро; паранены і ўзяты ў палон, ён заключыў мір у Амбуазе (1563). Пасля некалькіх гадоў бяздзейнасці Кандэ зноў узяўся за зброю і паспрабаваў захапіць караля Карла IX у Мо. Пасля бітвы пры Сен-Дэні прынц аблажыў і ўзяў Шартр (28 лютага — 15 сакавіка 1568), але 26 сакавіка 1568 года другі раз заключыў мір з дваром. Пазбегнуўшы замаху праціўнікаў, Кандэ пачаткаў новую вайну (1569) і ў бітве пры Жарнаку быў паранены, узяты ў палон і забіты баронам дэ Мантэск’ю па загадзе герцага Анжуйскага. Шлюб і дзеці22 чэрвеня 1551 года Людовік I дэ Бурбон-Кандэ пабраўся шлюбам з Элеанорай дэ Руа (24 лютага 1535 — 23 ліпеня 1564, Кандэ-ан-Бры). У гэтым шлюбе было народжана 8 дзяцей:
8 лістапада 1565 года Людовік узяў шлюб з Франсуазай Арлеанскай Лангвіль (5 красавіка 1549, Шатадзён — 11 чэрвеня 1601, Парыж) нарадзіліся:
Ад Ізабелы дэ ла Тур ён меў пазашлюбнага сына (нар. 1564) Крыніцы
Спасылкі
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
|