Лімасол
Лімасол (грэч. Λεμεσός, турэцк.: Leymosun) — горад на поўдні Кіпра, другі па велічыні горад краіны, буйны эканамічны, культурны і фінансавы цэнтр. Насельніцтва — 280 тыс. чалавек (2010 г.). ГеаграфіяЛімасол знаходзіцца на беразе заліва Акратыры між старажытнымі гарадамі Курыён і Аматус, таму візантыйцы называлі яго Неапаліс («новы горад»). Ад Аматуса да цэнтра сучаснага Лімасола ўздоўж набярэжнай цягнецца турыстычна-курортная зона. ГісторыяНайбольш старажытныя магілы датуюцца 2000 гг. да нашай эры. Старажытныя гісторыкі не пакінулі згадак пра год заснавання горада. У 327 годзе Алена Роўнаапостальная прыняла рашэнне пабудаваць недалёка ад Лімасола царкву. У 1221 годзе горад пагрузіўся пад зямлю пасля разбуральнага землятрусу. НасельніцтваТрадыцыйна ў Лімасоле пражывалі як грэкі-кіпрыёты, так і туркі-кіпрыёты. Пасля 1974 года большасць туркаў-кіпрыётаў выехалі на Паўночны Кіпр. У 1990-х частка з іх вярнулася, пасяліўшыся ў турэцкім квартале Лімасола. У горадзе пражывае шмат экспатаў (грэкаў з Грэцыі), англічан, балгар, філіпінцаў, а таксама рускіх[2], маецца невялікая армянская дыяспара (каля 1250 чалавек), якая мае ўласную царкву. Ураджэнцы
КультураУ Лімасоле дзейнічае гістарычны музей, які знаходзіцца ў сярэднявечным замку. Ёсць таксама археалагічны музей, мастацкая галерэя, а таксама руіны старога горада. Зноскі
Спасылкі
|