Share to:

 

Ліпа буйналістая

Ліпа буйналістая

Ліпа буйналістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tilia platyphyllos Scop., 1772


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21541
NCBI  82423
EOL  584812
GRIN  t:36695
IPNI  332109-2
TPL  kew-2517523

Ліпа буйналістая[1], Ліпа шыракалістая[2], Ліпа[3][4] (Tília platyphýllos) — лістападнае дрэва роду Ліпа сямейства Мальвавыя. Расце амаль па ўсёй тэрыторыі Еўропы: ад Расіі на ўсходзе на Іспаніі на захадзе, ад Германіі да Грэцыі.

Батанічнае апісанне

Ліпа буйналістая

Дрэва ліпы буйналістай дасягае да 40 м вышынёй, з густой, шырокапірамідальнай кронай, з чырванавата-карычневымі, пухнатымі, радзей голымі маладымі парасткамі. Галіны растуць ўверх пад шырокімі вугламі. Галінкі чырванавата-зялёныя і злёгку апушчаныя. Пупышкі чырванавата-карычневыя, голыя. Лісце памерам да 14 см (звычайна ад 6 да 9 см), круглява-яйкападобнае, зверху цёмна-зялёнае, голае, знізу бялейшае, з пучкамі светлых валасінак ў кутах жылак, на хвосціках 2-6 см даўжынёй. Лісце распускаюцца на два тыдні пазней, чым у ліпы дробналістай, і мае больш буйныя памеры (адгэтуль і назва). Кветкі жаўтлява-крэмавыя, больш буйныя, чым у ліпы драбналістай, але ў меншай колькасці ў суквецці (2-5 кв.), пачынае красаванне на два тыдні раней ліпы драбналістай, у пачатку чэрвеня. Плод — амаль шаровідны, войлачна-апушчаны арэшак з 5 падоўжнымі рубчыкамі і тоўстай шкарлупінай.

Выкарыстанне

Шырока выкарыстоўваецца па ўсім свеце ва ўмераных шыротах як дэкаратыўнае дрэва ў парках і на вуліцах горадоў.

З’яўляецца моцным меданосам.

Выкарыстоўваецца ў медыцыне. Высушаныя кветкі і плады ўжываюцца ў якасці гарбаты, якая мае прыемны смак. Ужываецца пры розных сімптомах хвароб. Кветкі ліпы буйналістай дадаюць ў ванны. Вугаль дрэва выкарыстоўваюць для лячэння кішэчных расстройстваў.

Вядомыя дрэвы

Захавалася 300 гадовая ліпа ў замку Ліндерхоф у Баварыі вядомая ў нямецкай мове як старая «Koenigslinde» (каралеўская ліпа). Таксама 700-гадовая ліпа расце ў Бойніцкім замку ў Славакіі, вядомы Bojnická lipa (Бойніцкая ліпа) ці Lipa kráľa Mateja (ліпа караля Мацея).

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Tilia grandifolia
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya