Мальмеўскі ўніверсітэт
Мальмеўскі ўніверсітэт (шведск.: Malmö universitet) — шведская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мальмё. Агульная характарыстыкаУніверсітэт з больш чым 24 000 студэнтаў і каля 1 600 супрацоўнікаў (акадэмічных і адміністрацыйных) з’яўляецца дзявятым па велічыні ў Швецыі. Ён мае пагадненні аб абмене з больш чым 240 універсітэтамі-партнёрамі па ўсім свеце, і прыкладна траціна студэнтаў з’яўляюцца іншаземцамі. Адукацыя ва ўніверсітэце факусуецца, сярод іншага, на міграцыі, міжнародных адносінах, паліталогіі, устойлівым развіцці, гарадскіх даследаваннях, а таксама новых медыя і тэхналогіях. Яна часта ўключае ў сябе элементы стажыроўкі і праектнай працы ў цесным супрацоўніцтве са знешнімі партнёрамі. Размешчаны ўніверсітэт у цэнтры горада. Універсітэт адыграў важную ролю ў пераўтварэнні Мальмё з прамысловага горада ў цэнтр адукацыі і навукі. Значная частка кампуса была пабудавана на тэрыторыі, якая да сярэдзіны 1980-х гадоў належала верфі, якая была ключавым элементам партова-прамысловай часткі горада. Нягледзячы на тое, што гэтая ўстанова была заснавана як вышэйшая школа ў 1998 годзе, міністр вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў Швецыі 1 студзеня 2018 года надаў ёй поўны статус універсітэта. Зноскі
Спасылкі
|