У тапоніме «Мар’іна Горка» спалучаецца паняцце «Горка» (невялікая гара) і азначэнне «Мар’іна», якое паходзіць ад асабістага імя[4]. Існуе некалькі меркаванняў пра паходжанне назвы горада. Адзінай афіцыйнай пазіцыі наконт назвы ў наш час няма. Паводле першага падання, назва мясціны пайшла ад узвышша, на якім павесілася дачка памешчыка Мар’я (яе бацька дазнаўся, што дзяўчына пакахала простага хлопца, і разлучыў іх). Згодна з іншай легендай, паселішча назвалі «Мар’інай Горкай» ад суседняй царквы, дзе знаходзіўся цудоўны абраз Божай Маці[5]. Таксама існуе паданне, што назва паселішча ўтварылася ад паганскай традыцыі, бо некалі тут было капішча, дзе язычнікі маліліся сваёй багіні Мары[6].
У 1812 годзе згадваецца, калі царкву ў Мар’інай Горцы спалілі напалеонаўскія салдаты.
Баніфацый Урбанавіч Крупскі, уладальнік паселішча, быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) у краі, па задушэнні якога расійскія ўлады канфіскавалі яго маёмасць, а самога выслалі ў Сібір. За верную службу «царю и отечеству» Мар’іну Горку перадалі царскаму чыноўніку Макаву. Будаванне Лібава-Роменскай чыгункі (1873) паспрыяла развіццю паселішча. 30 жніўня 1880 тут адкрылася сельскагаспадарчая школа. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, у вёсцы было 24 двары.
У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня1941 да 3 ліпеня1944 пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У часе акупацыі, улетку 1941 года было створана гета, у якое, паводле ўспамінаў сведак, трапіла каля 80 чалавек[7].
22 ліпеня 1955 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Мар’іна Горка атрымала статус горада. У студзені 1963 года ў горадзе размешчаная 5-я брыгада спецпрызначэння.
XIX стагоддзе: 1897—108 чал. (57 муж. і 51 жан.)[9]
XX стагоддзе: пач. XX ст. — 26 двароў, 194 жыхароў; 1917 — 67 двароў, 334 жыхары, з якіх 224 яўрэі; 1939 — 6,5 тыс. чал.[10]; 1959 — 9,3 тыс. чал.; 1970 — 11,3 тыс. чал.[10]; 1972 — 11,8 тыс. чал.[11]; 1989 — 18,9 тыс. чал.; 1991 — 20,1 тыс. чал.[12]; 1995 — 23,1 тыс. чал.[10]; 1997 — 23 214 чал.[13]; 1999 — 23,9 тыс. чал.;
XXI стагоддзе: 1 студзеня 2002 — 22,2 тыс. чал.; 2006 — 22,9 тыс. чал.; 2007 — 22,8 тыс. чал.; 2009 — 21 446 чал. (перапіс)[14]; 2015 — 21 384 тыс. чал.[15]; 2016 — 21 280 чал.[16]; 2017 — 21 303 чал.[3]
Яўрэі
У 1917 годзе у г. Мар’іна Горка жыло 224 яўрэяў, у 1939 г. 786 яўрэяў. Пасля акупацыі часткамі вермахта летам 1941 года было створана гета. У верасні 1941 года яўрэі г. Мар’іна Горка (1260 чал.) былі расстраляныя. Пасля рээвакуацыі ў 1944 годзе большасць яўрэяў г. Мар’іна Горка перасялілася ў Мінск. У 1966 годзе на месцы расстрэлу пастаўлены абеліск.
Медыцына
У 1954 годзе была збудавана бальніца на 35 ложкаў, дзе працавала 6 лекараў. У 1958 годзе была перайменавана ў Пухавіцкую раённую бальніцу.
Дзейнічаюць 2 паліклінікі. Паліклініка № 1 месціцца ў мікрараёне Новая Зара. Пабудавана фінскімі будаўнікамі, напачатку 1993 года [17]. Дзейнічае «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр „Вікторыя“».
РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі Беларусі па харчы»;
КП ДУП «Мар’інагорскі завод жалезабетонных вырабаў»;
ТАА «Мароз Прадукт»;
«Пухавіцкі малочны завод».
Транспарт
Грамадскі транспарт
Гарадскі і прыгарадны транспарт уключае аўтобусы і маршрутныя таксі. Асноўнымі транспартнымі вузламі з’яўляюцца пляц перад чыгуначным вакзалам і размешчаны непадалёк аўтавакзал.
Дзейнічае палац культуры, гарадская бібліятэка (адкрытая ў 1993 годзе), Пухавіцкая сельская бібліятэка (адкрытая ў 1949 годзе), Пухавіцкая раённая дзіцячая бібліятэка. У горадзе месціцца вёска дзяцей-сірот ГА «Беларускі фонд SOS-Дзіцячая вёска».
Самаходная артылерыйская устаноўка СУ-100 (помнік быў усталяваны ў 1973 годзе)
Абеліск савецкім жаўнерам. Усталяваны ў 1970 г. абеліск ушанавання памяці жаўнераў, партызан і падпольшчыкаў Пухаўшчыны
Танк ІС-3. Танк быў усталяваны на пастамент у 1982 годзе ў ваенным гарадку Мар’інай Горкі ў памяць аб загінулых жаўнерах пры вызваленні горада
Мемарыяльная дошка на валуне ў памяць пра загінулых у Афганістане ураджэнцаў Пухаўшчыны
122-мм гармата-гаўбіца. Усталявана ў 1968 годзе ў гонар салдат 1-га гвардзейскага Данскога танкавага корпуса генерал-маёра Панова, якія вызвалялі Мар’іну Горку ў ліпені 1944 года[20]
Воданапорная вежа (Шухаўская вежа). Пабудавана ў 1930—1931 гадах. Падчас вайны была разбурана. Была адноўлена і запушчана ў 1946 годзе. З 2005 года вежа стаяла без вады, а ў 2013 г. была дэмантавана [21]
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
↑Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
↑Марьина Горка // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
↑Архіўная копія(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2019. Праверана 17 ліпеня 2019.
Літаратура
Мар’іна Горка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 464. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Алесь Карлюкевіч. Мар’іна Горка і блізкія ваколіцы // Полымя, № 2, 2011
Раюк, А.Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара / А.Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 3 ч. / РИВШ ; редкол. : В.А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2023. — Вып. 23. — Ч. 1. — С. 339—346.