Матылі
Лускакрылыя, матылі (Lepidoptera) — атрад насякомых з поўным ператварэннем, з'яўляецца адным з самых шматлікіх сярод насякомых. Лускакрылыя распаўсюджаны на ўсіх кантынентах акрамя Антарктыды, вялікай разнастайнасці дасягаюць у тропіках. У Цэнтральнай Еўропе налічваецца больш 4000 відаў. У сусветнай фаўне апісана звыш 180 000 відаў. На сённяшні дзень вельмі шматлікія віды знаходзяцца на грані знікнення, пераважна з-за знішчэння іх біятопаў. Шматлікія віды вылоўліваюцца для калекцый, што таксама наносіць вялікую шкоду колькасці іх папуляцый. КласіфікацыяСярод лускакрылых выдзяляюць 4 падатрады: Жыццёвы цыклЖыццёвы цыкл лускакрылых праходзіць з поўным ператварэннем праз чатыры стадыі: яйка, лічынка, лялячка, імага. ЯйкаУсё лускакрылыя адкладваюць яйкі. Яйкі вельмі моцна адрозніваюцца паміж сабой, як па вонкавым відзе, так і па памерах і форме яйцакладкі. Некаторыя віды адкладваюць за адзін раз некалькіх тысяч яек. ЛічынкаЛічынкай лускакрылых з'яўляецца гусеніца. Вялікая частка гусеніц сілкуецца раслінамі, некаторыя спажываюць дрэва, плады і інш. На ніжняй губе гусеніц размешчана павуцінневая залоза. Перасоўваючыся, гусеніца пакідае за сабой след з павуціння. Шматлікія віды плятуць з павуціння коканы, іншыя з яго дапамогай змацоўваюць лісце харчовай расліны, утвараючы такім чынам камеру, у якой жывуць. З дасягненнем сталага ўзросту гусеніцца ператвараецца ў лялячку. КукалкаКукалка — гэта стадыя супакою лускакрылых, падчас якой праходзіць структурная перабудова арганізма. Кукалка з’яўляецца нерухомай. Некаторыя віды лускакрылых зімуюць на гэтай стадыі. ІмагаЛялячка ператвараецца ў дарослае насякомае — імага. Гэта форма з'яўляецца здольнай да размнажэння. Імага большасці відаў сілкуюцца нектарам кветак ці сокамі расліннага ці жывёльнага паходжання. Асноўная функцыя гэтай стадыі жыццёвага цыклу — размнажэнне і рассяленне. ГалерэяГл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|