Махамед Хусейн Тантаві
Махамед Хусейн Тантаві Саліман (араб. محمد حسين طنطاوى; 31 кастрычніка 1935 — 21 верасня 2021) — фактычны кіраўнік Рэспублікі Егіпет пасля адстаўкі прэзідэнта Хосні Мубарака 11 лютага 2011. Міністр абароны Егіпта, старшыня Вышэйшага савета ўзброеных сіл (галоўнакамандуючы), фельдмаршал. БіяграфіяНа ваеннай службе з 1956 года. Удзельнік войн 1956, 1967, 1973 гг. Займаў шэраг камандных пасад (у т.л. начальніка аховы прэзідэнта і начальніка аператыўнага ўпраўлення генштаба), быў ваенным аташэ ў Пакістане. Прызначаны міністрам абароны ў 1991 годзе. Прымаў удзел у вайне ў Персідскім заліве ў 1991 годзе. З пачатку хваляванняў 2011 года разглядаўся ў якасці магчымых пераемнікаў Хосні Мубарака. 31 студзеня 2011 года быў прызначаны віцэ-прэм’ерам з захаваннем пасады міністра абароны. 11 лютага 2011 года прэзідэнт Хосні Мубарак падаў у адстаўку і перадаў уладу Вышэйшаму савету ўзброеных сіл пад кіраўніцтвам Тантаві. 12 жніўня 2012 года быў адпраўлены ў адстаўку. Памёр 21 верасня 2021 года. Зноскі
|