Махаўскі сельсавет
Ма́хаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Махава. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 22 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Нядашаўскага сельсавета[1]. 4 чэрвеня 1965 года Махаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе 13 населеных пунктаў: Баброва, Вялікая Дубраўка, Запруддзе, Косцінка, Латанаўка, Ліпец, Малая Дубраўка, Малы Асавец, Махава, Пусты Асавец, Растаполле, Старая Мілееўка і Халмы, якія ўваходзілі ў склад Нядашаўскага сельсавета[2]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1138 чалавек[3], з іх 94,4 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — грузіны[4]; паводле перапісу 2019 года — 825 чалавек[5]. СкладУ склад сельсавета ўваходзяць 13 населеных пунктаў (2019 г.):
Зноскі
Літаратура
|