Мроя (гурт)
«Мро́я» — беларускі рок-гурт. ГісторыяГурт «Мроя» заснаваны ў 1981 годзе студэнтамі другога курса Мінскай мастацкай вучэльні Лявонам Вольскім і Уладзімірам Давыдоўскім. Вольскі спяваў ды граў на польскім сынтэзатары-іёніцы, Давыдоўскі спачатку граў на бас-гітары, потым — на барысаўскай «Фарманце». Неўзабаве да гурта далучыўся школьны знаёмы Давыдоўскага Юрась Ляўкоў, які пачаў граць на бас-гітары. Потым далучыўся аднагрупнік Вольскага Алег Дземідовіч і пачаў граць на барабанах. Гурт спачатку ўзяў назву «Эскалатор». Першы канцэрт адбыўся 7 лістапада 1981 года. Спачатку песні ствараліся і выконваліся па-руску, але паступова гурт перайшоў на беларускія песні. Музычны стыль фармаваўся пад уплывам такіх гуртоў, як «The Beatles» і «Машина времени». Рэпетыцыі праводзіліся спачатку ў цесным пакойчыку ў вучэльні, потым у розных службовых памяшканнях (нават у вёсцы Дзегцяроўка). У 1984 годзе «Мроя» выступіла з вулічным канцэртам у Траецкім прадмесці, на якім прысутнічаў Піт Паўлаў. У 1985 годзе, пасля заканчэння вучэльні Лявона, Уладзіміра і Алега забралі на тэрміновую службу ў войска. Улетку 1986 года гурт сабраўся зноў. На першых этапах гурт запісаў некалькі альбомаў на магнітных касетах, актыўна канцэртаваў, рэпетыцыі праходзілі ў сутарэннях Дому літаратара. У 1987 годзе «Талака» зладзіла паход супраць будаўніцтва Дзвінскай ГЭС, у якім прынялі ўдзел і музыкі «Мроі». За гэты ўдзел іх пазбавілі магчымасці рэпетаваць у Доме літаратара. У 1989 годзе — падчас перабудовы, «Мроя» запісала альбом на перасоўнай студыі «Мелодыя» «Дваццаць восьмая зорка», гукарэжысёрам якога быў Аляксандр Шцільман. Пасля зыходу Уладзіміра Давыдоўскага 10 верасня 1989 года тры гады ў гурце граў Венедыкт Конеў-Пятушкевіч. 24 верасня 1989 года гурт выступіў на фестывалі «Чырвона рута» ў Чарнаўцах, дзе выканалі песні «Шмат», «Аўстралійская полька» ды «Мама-мафія». На працягу 1992—1993 гадоў у гурце змянілася некалькі гітарыстаў, якія не адпавядалі стылістыцы «Мроі». У 1993 годзе пры дапамозе Згуртавання беларусаў свету на кампакт-касетах выйшаў зборнік «Выбраныя песьні 1989—1993», у які ўвайшлі новыя песні. Часткова з-за рознагалоссяў у самім гурце, часткова з-за канкурэнцыі з боку іншых — больш маладых гуртоў у верасні 1994 года ўдзельнікі «Мроі» прыпыняюць працу з-за фармальных прычын. Праз пэўны час было прынятае рашэнне ўзяць назву «N.R.M.» і змяніць музычны стыль. У 2009 годзе на юбілейным, 20-м «Басовішчы» гурт часова адрадзіўся дзеля выканання некалькіх старых песняў у аўтэнтычнай вопратцы. У гэтым жа годзе «БМА-group» зрабіла перавыданне альбома «Дваццаць восьмая зорка» на CD, у якое ўключыла дзьве дадатковыя песні і відэа з канцэрту ў 1993-м годзе. Удзельнікі
ХраналогіяДыскаграфіяАльбомы
Усе альбомы студыйныя. Першыя два альбомы пазней не выдаваліся. Зборнікі
Супольныя праекты
У праект «Рок супраць рэвалюцыяў» увайшлі дзве песні, якія не трапілі ў альбомы, у запісе ўдзельнічаў Піт Паўлаў. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|