Мсціслаўскае ваяводства
Мсціслаўскае ваяводства (1566—1772) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Вялікага Княства Літоўскага. Плошча -- каля 22,6 тыс. км². Сталіца ваяводства -- Мсціслаў. Ваяводства ўтворана з Мсціслаўскага княства падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў[1]. Войны, асабліва вайна 1651-1667 гадоў, спустошылі абшары ваяводства. Сойм Вялікага Княства Літоўскага 1661 года характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем»[2], колькасць дымоў скарацілася на 69 %[3]. Ваяводства не мела падзелу на паветы[A]. Ваяводства ахоплівала тэрыторыі былога Мсціслаўскага княства, Крычаўскай воласці і прыватных маёнткаў, папярэдне вылучаных з іхняга складу (усход сучаснай Магілёўскай вобласці і поўдзень Смаленскай вобласці)[B]. Буйнейшыя паселішчы Дрыбін, Жукава, Крычаў, Радамль, Расна, Хіславічы, Хоцімск, Шумячы. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772 годзе тэрыторыя ваяводства адышла да Расійскай імперыі, дзе ўвайшла ў склад Магілёўскай губерні[1]. Аднак, ваяводства намінальна існавала ў складзе Рэчы Паспалітай да апошняга яе падзелу ў 1793 годзе[6]. Заўвагі
Зноскі
Літаратура
|