Мёртвая моваМёртвая мова — мова, якая выйшла з ужытку і вядомая толькі па пісьмовых помніках ці запісах, што дайшлі з часу, калі яна была жывой. Смерць мовы можа настаць у выпадку яе выцяснення іншай мовай ці мовамі. Так адбылося з мовамі амерыканскіх індзейцаў, якія былі выцесненыя англійскай, партугальскай і іспанскай мовамі каланізатараў. Некаторыя мовы становяцца мёртвымі ў выніку натуральнай эвалюцыі, развіваючыся ў іншыя мовы. Прыкладам гэтай з'явы можа быць латынь, з якой развіліся жывыя раманскія мовы, а сама яна пры гэтым стала мёртвай. Падобны лёс спасціг санскрыт і стараславянскую мову. Некаторыя мёртвыя мовы працягваюць выкарыстоўвацца ў навуцы ці літургіі (латынь, санскрыт, копцкая мова, царкоўнаславянская мова). У некаторых выпадках мёртвыя мовы могуць «ажыць», як гэта здарылася з іўрытам. Літаратура
|