Мікалай Міхайлавіч Альшэўскі
Мікалай Міхайлавіч Альшэ́ўскі (27 студзеня 1919 — 22 жніўня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір танка, малодшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяМ. М. Альшэўскі нарадзіўся ў горадзе Сквіра (зараз у Кіеўскай вобласці Украіны). Скончыў школу. У 1940 годзе прызваны на службу ў Чырвоную Армію. З 1941 года ўдзельнік баёў на Заходнім, Ленінградскім і 2-м Беларускім франтах. Камандзір танка 26-й гвардзейскай танкавай брыгады (2-і танкавы корпус, 2-і Беларускі фронт) гвардыі малодшы лейтэнант Мікалай Міхайлавіч Альшэўскі асабліва вызначыўся пры вызваленні Віцебскай і Мінскай абласцей. Экіпаж пад яго камандаваннем 26 чэрвеня 1944 г. у баі каля вёскі Кісялі Талачынскага раёна знішчыў танк «тыгр», 4 гарматы і 8 аўтамашын з пяхотай праціўніка. На чыгуначнай станцыі Коханава Талачынскага раёна вызваліў больш за 150 савецкіх грамадзян. У ліпені 1944 года пры ліквідацыі варожай групоўкі ў мінскім «катле» экіпаж пад камандаваннем М. Альшэўскага знішчыў 2 танкі, 20 аўтамашын, 70 гітлераўцаў, узяў у палон больш за 200 салдат і афіцэраў праціўніка. У жніўні 1944 г. М. М. Альшэўскі быў цяжка паранены ў баі на тэрыторыі Літвы і памёр ад ран 22 жніўня. Пахаваны ў горадзе Вільнюс на Антакальніскіх могілках. Званне Героя Савецкага Саюза М. М. Альшэўскаму прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года пасмяротна. УзнагародыПамяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|