Мікалай Міхайлавіч Швернік
Мікала́й Міха́йлавіч Шве́рнік (руск.: Николай Михайлович Шверник; 19 мая 1888, Санкт-Пецярбург — 24 снежня 1970, Масква) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Член РСДРП(б) з 1905 года, яе ЦК (з 1925), кандыдат у члены (1939—1952, 1953—1957), член (1952—1953, 1957—1966) Палітбюро (Прэзідыума) Цэнтральнага камітэта КПСС. БіяграфіяНарадзіўся 19 мая 1888 года ў Санкт-Пецярбургу. У 1905—1917 гадах на партыйнай рабоце ў Пецярбургу, Мікалаеве і інш. Удзельнік грамадзянскай вайны. 3 1921 года — на савецкай, партыйнай і прафсаюзнай рабоце. У 1946—1953 гадах — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, у 1953—1956 гадах — старшыня Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў, з 1956 года — старшыня Камітэта партыйнага кантролю, з 1962 — партыйнай камісіі пры ЦК КПСС. Памёр 24 снежня 1970 года ў Маскве. Пахаваны ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|