Мікалай Пятровіч Зайчанка
Мікалай Зайчанка (нар. 1948) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (24 снежня 2003 — 4 снежня 2009). БіяграфіяНарадзіўся ў 1948 годзе ў г. п. Градзекава Прыморскага края (Расія). Скончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Па спецыяльнасці інжынер-эканаміст. Кандыдат эканамічных навук. Працаваў інжынерам, старэйшым інжынерам Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР, старэйшым эканамістам, малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі АН БССР. Быў аспірантам гэтага інстытута. У 1981—1994 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара метадалогіі і метадаў фарміравання і рэалізацыі мэтавых комплексных праграм навукова-даследчага эканамічнага інстытута (НДЭІ) Дзяржплана БССР, намеснікам дырэктара па навуковай працы НДЭІ Дзяржэканомплана БССР. У 1994—1996 гадах — намеснік дырэктара па навуковай працы НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 1996—1997 гадах — намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 1997—2003 гадах — першым намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. 24 снежня 2003 года — 4 снежня 2009 года [1] — міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь. УзнагародыУзнагароджаны Ганаровай Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2006)[2]. Цікавая інфармацыяУ 2008 годзе аналітычны цэнтр «Стратэгія» прызнаў «Цытатай года» лютаўскае выказванне міністра эканомікі Мікалая Зайчанкі:
Крыніцы
Спасылкі
|