Міхал Сапоцька
Блаславёны Міхал Сапоцька (1 лістапада 1888, Юшаўшчына Ашмянскага павета, цяпер Навасады Валожынскага раёна — 15 лютага 1975, Беласток) — каталіцкі святар, спаведнік св. Фаўстыны Кавальскай, заснавальнік Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці Ісуса Хрыста. БіяграфіяУ 1901–1902 вучыўся ў народнай школе ў Забрэззі, дзе часта ўдзельнічаў у набажэнствах у парафіяльным касцёле. Святарскі прыклад тагачаснага забрэзскага пробашча Яна Куніцкага ажывілі ў ім жаданне стаць святаром з дзяцінства. Здаў экзамен у шасцікласную школу ў Ашмянах, навучаўся тут з 1904 па 1906 гады. Затым у семінарыі ў Вільні. Святарскае пасвячэнне атрымаў у Вільні ў 1914. У 1914 скіраваны вікарыем у Табарышках, дзе служыў да 1918 года. У Вільні з 1924 да 1947 года. У віленскі перыяд Міхал Сапоцька быў прызначаны спачатку вайсковым капеланам і садзейнічаў адбудове касцёла св. Ігнацыя, потым стаў духоўным айцом Мітрапалітальнай духоўнай семінарыі. З 1928 — прафесар тэалагічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, дзе стаяў ля вытокаў новай манаскай Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці Езуса Хрыста. Але перш за ўсё ў Вільні ён выконваў абавязкі рэктара касцёла Арханёла Міхала, стаў спаведнікам сястры Фаўстыны Кавальскай. У 1933–1936 гг. быў напісаны духоўны «Дзённік» сястры Фаустыны, намаляваны абраз Міласэрнага Езуса (мастак Яўген Казіміроўскі)[4]. Пасля Другой сусветнай вайны — прафесар у духоўнай семінарыі ў Беластоку. Беатыфікаваны 28 верасня 2008 у Беластоку. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|