Міхаіл Арцёмавіч Бухтуеў
Міхаіл Арцёмавіч Бухтуеў (23 лістапада 1925, пас. Карагаш, Таджынскі раён — 25 чэрвеня 1944, станцыя Чорныя Брады, Акцябрскі раён) — Герой Савецкага Саюза (22.08.1944), механік-кіроўца 15-й гвардзейскай Рэчыцкай танкавай брыгады, гвардыі сяржант. Здзейсніў першы і адзіны ў гісторыі войнаў танкавы таран бронецягніка[2]. БіяграфіяМіхаіл Бухтуеў нарадзіўся ў сям'і рабочага. Член УЛКСМ. Міхаіл скончыў 7 класаў школы ў горадзе Кызыле. Па заканчэнні школы Міхаіл працаваў на залатой капальні, замяніўшы бацьку, які пайшоў на фронт. Служба ў армііМіхаіл Бухтуеў прызваны ў войска ў 1943 годзе. Скончыў школу па падрыхтоўцы танкістаў у Чалябінскай вобласці. Прысвоена званне сяржанта. Для праходжання службы сяржант М. Бухтуеў прыбывае на 1-ы Беларускі фронт, у склад 15-й танкавай брыгады на пасаду механіка-кіроўцы танка Т-34. Бухтуеў уваходзіць у экіпаж лейтэнанта Д. Камарова ]. 24 чэрвеня 1944 года, пасля магутнай авіяцыйнай і артылерыйскай падрыхтоўкі, 65-я армія перайшла ў наступленне і прарвала варожую абарону. Прарыў лініі ворага праходзіў пры ўдзеле 1-га гвардзейскага танкавага корпуса, у склад якога ўваходзіла 15-я гвардзейская танкавая брыгада. Савецкія танкісты пераламалі супраціў праціўніка, прарвалі абарону і паглыбіліся на 20 кіламетраў. У першы дзень наступлення, танк Камарова і Бухтуева першым уварваўся ў в. Тумараўку і нанёс удар па праціўніку. Механік-кіроўца танка сяржант Бухтуеў, па дарозе раздушыў некалькі варожых артылерыйскіх гармат[1]. Подзвіг
Камандзір танка лейтэнант Камароў загадвае ісці на таран фашысцкага бронецягніка. На вялікай хуткасці, сяржант Бухтуеў накіраваў падпалены танк на бронецягнік. Тры платформы бронецягніка, з гарматамі і кулямётамі, былі скінутыя з рэек. Бронецягнік фашыстаў быў выведзены з бою[1]. Міхаіл Бухтуеў геройскі загінуў у гэтым баі. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 жніўня 1944 года, за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства, гвардыі сяржанту Міхаілу Арцем'евічу Бухтуеву было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пахаваны каля станцыі Чорныя Брады, пасля ўзбуйнення воінскіх пахаванняў яго прах быў перанесены ў брацкую магілу ў вёсцы Пратасы. Памяць
Зноскі
Літаратура
|