Міхаіл Трафімавіч Анішчык
Міхаіл Трафімавіч Анішчык (16 кастрычніка 1905, в. Була, Івацэвіцкі раён — 8 лютага 1973) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1]. БіяграфіяЧлен КПСС з 1925 г. З 1926 г. у Беларускай сялянска-рабочай грамадзе. У 1929 г. сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ. У 1934 г. сакратар Слонімскага акруговага камітэта КПЗБ. За рэвалюцыйную дзейнасць тройчы заключаны ў турму[1]. У 1939 падчас уз'яднання Заходняй Беларусі Чырвонай Арміяй ствараў атрады рабочай гвардыі. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР старшыня Слонімскага гарвыканкама. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі, з чэрвеня 1943 г. ў тыле ворага, памочнік упаўнаважанага ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху па Баранавіцкай вобласці, кіраўнік Слонімскага межрайпартцэнтра КП(б)Б, рэдактар яго падпольнага органа — газеты «Вольная праца»[1]. Пасля вайны на партыйнай і савецкай рабоце. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1963 гг[1]. ЗноскіЛітаратура
|