Share to:

 

Нанцкі эдыкт

Арыгінал Нанцкага эдыкта

Нанцкі эдыкт (фр.: Édit de Nantes) — указ, выдадзены 13 красавіка 1598 года Генрыхам IV, які падаў кальвінскім пратэстантам Францыі, таксама вядомым як гугеноты, істотныя правы ў краіне, якая да гэтага часу лічылася па сутнасці каталіцкай. Ва ўказе, Генрых кіраваўся ў першую чаргу развіццём грамадзянскага адзінства. Эдыкт адкрыў шлях для секулярызму і талерантнасці. Увогуле, указам прапаноўвалася свабода сумлення для прыватных асоб, а таксама апісаныя канкрэтныя саступкі пратэстантам, напрыклад, амністыі і аднаўленні іх грамадзянскіх правоў, у тым ліку права на працу ў любой вобласці і права звяртацца са скаргамі непасрэдна да караля. Гэта паклала канец рэлігійным войнам, якія ахапілі Францыю ў другой палове XVI стагоддзя.

Пазней ануляванне Нанцкага эдыкта ў кастрычніку 1685 года Людовікам XIV, унукам Генрыха IV, спарадзіла зыход пратэстантаў і павялічыла варожасць памежных пратэстанцкіх краін.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya