Наталка Харытанюк
Наталка Харытанюк (нар. 24 жніўня 1984, Брэст) — беларуская пісьменніца. БіяграфіяСкончыла факультэт замежных моў БрДУ. У 2007 годзе на філалагічным факультэце БДУ абараніла магістарскую дысертацыю па творчасці Джуліяна Барнза. Выкладае англійскую мову на факультэце міжнародных адносін БДУ. Выхоўвае сына Багдана (2012 г.н.). Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра. Выйшла з ПЭН-цэнтра ў 2019[1]. ТворчасцьДэбютавала апавяданнем «Фурманка святога Міколы» (2005) у газеце «Наша Ніва». Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «ARCHE» і «Паміж», а таксама ў літаратурных зборніках «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю», «Пакахай мяне, калі ласка» і «In vino veritas». Аўтар кнігі апавяданняў «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката» («Логвінаў», 2010), рамана «Смерць лесбіянкі» («Логвінаў», 2013), дзіцячых кніг «Казкі старога Адамковаі» («Логвінаў», 2018) і «Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі» («Kolegium Europy Wschodniej», 2021). Прэміі
Зноскі
|