НатурфіласофіяНатурфіласофія (ад лац.: natura — прырода + філасофія; філасофія прыроды) — абстрактнае тлумачэнне прыроды, якая разглядаецца ў яе цэласнасці. Узнікла ў антычнасці; з'яўлялася фактычна першай гістарычнай формай філасофіі. Старажытнагрэчаскія натурфілосафы прапанавалі шэраг гіпотэз, якія мелі вялікае значэнне ў гісторыі навукі, напр. атамістычная гіпотэза. У далейшым вучэнне аб прыродзе звычайна называлі фізікай ці фізіялогіяй. Само паняцце «натурфіласофія» ўзыходзіць да стаіцызму (Сенека). Канчаткова сфармавалася і атрымала шырокае распаўсюджанне ў эпоху Адраджэння. Прыхільнікі тагачаснай натурфіласофіі (Дж. Бруна, Б. Тэлезіа, Парацэльс і інш.) развівалі ідэі пантэізму, выкарыстоўвалі прынцыпы тоеснасці мікра- і макракосмасу, цэласнага разгляду прыроды, сфармулявалі вучэнне аб барацьбе супрацьлеглых пачаткаў як крыніцы змен. Натурфіласофія асноўную ўвагу скіроўвала на вывучэнне не звышпрыроднага Бога, а самой прыроды, і лічыла, што прырода падначальваецца ўласным унутраным законам, чалавек з'яўляецца неад'емнай часткай прыроды, а аснову пазнання складаюць вопыт і назіранне. Літаратура
|