Норберт ВінерНорберт Вінер (англ.: Norbert Wiener; 26 лістапада 1894, Калумбія, штат Місуры, ЗША — 18 сакавіка 1964, Стакгольм, Швецыя) — амерыканскі навуковец, выдатны матэматык і філосаф, заснавальнік кібернетыкі і тэорыі штучнага інтэлекту. БіяграфіяНорберт Вінер нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і. Яго бацька, Леа Вінер (1862—1939), нарадзіўся ў Беластоку[9] колішняй Расійскай імперыі, вучыўся ў Мінскай, а пасля ў Варшаўскай гімназіі, паступіў у Берлінскі тэхналагічны інстытут, пасля заканчэння другога курса пераехаў у ЗША, дзе ў выніку стаў прафесарам на кафедры славянскіх моў і літаратуры ў Гарвардскім універсітэце. Бацькі маці, Берты Кан, былі выхадцамі з Германіі. К 14 гадам Норберт Вінер вывучыў вышэйшую матэматыку, у 18 гадоў стаў доктарам філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта. Ранняе развіццё Вінера адлюстравана ў яго кнізе «Я вундэркінд» (1953). З 1919 выкладчык, з 1932 прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Займаўся матэматычнай логікай і тэарэтычнай фізікай. Як матэматык стаў вядомы ў 20-30-я гг. XX ст. дзякуючы сваім працам па тэорыі патэнцыялу, гарманічных функцый, шэрагах і пераўтварэннях Фур'е, агульнаму гарманічнаму аналізу. Вялікае значэнне ў тэорыі выпадковых працэсаў атрымала ўведзеная Вінерам мера ў прасторы непарыўных функцый («вінераўская мера»). Зноскі
Літаратура
|