Нью-Хэйвен (Канектыкут)
Нью-Хэйвен (англ.: New Haven) — другі па велічыні горад у штаце Канектыкут (ЗША). Горад размешчаны ў аднайменнай гавані на беразе праліва Лонг-Айленд. Горад быў заснаваны ў 1638 годзе пурытанскай суполкай, і праз год былі пракладзеныя першыя восем вуліц у форме квадрата 4*4, што стала значнай інавацыяй у амерыканскім гарадскім планаванні. У цэнтры горада — зялёны Прамавугольнік грамадскага парку New Haven Green, прызнаны нацыянальным гістарычным помнікам. У Нью-Хэйвене змяшчаецца адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў ЗША і ўдзельнік Лігі плюшчу — Ельскі ўніверсітэт. Універсітэт складае сэрца эканомікі горада, як найбуйнейшы падаткаплацельшчык і працадаўца. Важнае эканамічнае значэнне таксама маюць медыцынскія, юрыдычныя, фінансавыя і іншыя прафесійныя паслугі. Дзякуючы вялікай колькасці галерэй, тэатраў, музеяў і музычных канцэртаў, Нью-Хейвен заслужыў імя культурнай сталіцы Канектыкута. Насельніцтва
Гарады-пабрацімыВядомыя асобы
Зноскі
|