Ольбарг
О́льбарг (дацк.: Aalborg [ˈʌlb̥ɒːˀ]) — горад у Даніі, у цэнтры Паўночнай Ютландыі з насельніцтвам 104 885 чалавек (2012). Яго геаграфічнае становішча на Лім-фіёрдзе спрыяла таму, што ў Сярэднявеччы Ольбарг стаў важнай гаванню, а пазней — прамысловым цэнтрам. Сёння горад перажывае пераходны этап ад прамысловага горада, населенага рабочым класам, да навукаёмістага цэнтра. Гэтаму ў вялікай меры спрыяе Ольбаргскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1974 годзе. У Ольбаргу знаходзіцца ваенна-паветраная база і лютэранская епархія. ГісторыяГісторыя Ольбарга пачалася больш за 1000 гадоў назад. Спачатку гэта было гандлёвае паселішча на Лім-фіёрдзе. Першая згадка Ольбарга пад яго пачатковай назвай Алабу сустракаецца на манеце, датаванай 1040 годам. Па-іншаму назву горада можна прачытаць як Алебу, прыблізны пераклад азначае «Населенае месца каля ручая». У Сярэднявеччы Ольбарг квітнеў, ён стаў адным з найбуйнейшых гарадоў у Даніі. Дабрабыт горада яшчэ больш умацаваўся, калі ў 1516 годзе Ольбарг атрымаў манаполію на гандаль селядцом. Ольбарг атрымаў прывілеі горада ў 1342 годзе, епархія ўтворана ў 1554 годзе. Падчас нямецкай акупацыі Даніі ў 1940, у самым пачатку кампаніі аэрапорт у Ольбаргу быў захоплены нямецкімі дэсантнікамі. Лічыцца, што Ольбарг — першы горад у гісторыі, захоплены дэсантнымі войскамі. Клімат
ПрамысловасцьУ Ольбаргу развіты машынабудаўнічая (пераважна суднабудаванне і вытворчасць абсталявання для цэментнай прамысловасці), цэментная, рыбапераапрацоўчая, тэкстыльная і хімічная прамысловасці. Горад застаецца прамысловым і камерцыйным цэнтрам Даніі, які экспартуе збожжа, цэмент і рыбу, аднак шматлікія прадпрыемствы ў горадзе былі закрыты ў апошнія гады, або па прычыне банкруцтва, або з-за пераезду ў іншыя краіны. У Ольбаргу дзейнічае De Danske Spritfabrikker's («Дацкі спіртаперапрацоўчы завод») — найбуйнейшае ў свеце прадпрыемства, якое вырабляе моцны алкаголь — аквавіт, які пастаўляецца больш, чым у 140 краін свету. Кампанія Aalborg Industries вырабляе ў Ольбаргу суднавыя паравыя катлы. У Ольбаргу размешчана вытворчасць лопасцяў для ветраэнергетычных установак кампаніі Siemens Wind Power A/S (раней Bonus A/S), уваходнай у склад Siemens AG. Ольбарг таксама з'яўляецца цэнтрам тэлекамунікацыйнай прамысловасці. Да нядаўняга часу ў Ольбаргу размяшчалася адно з падраздзяленняў Siemens Mobile (цяпер — BenQ). Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|