Ота Крумель
Іаган Готфрыд Ота Крумель (ням.: Otto Krümmel; 8 ліпеня 1854, Экзін, Правінцыя Позен, Германія; цяпер г.Кцыня, Куяўска-Паморскае ваяводства, Наклоўскі павет, Польшча — 12 кастрычніка 1912, Кёльн, Германія) — нямецкі географ. БіяграфіяСпачатку вывучаў медыцыну, затым прысвяціў сябе геаграфічным і фізічным даследаванням — у Оскара Пешэля ў Лейпцыгу, у Іагана Эдуарда Вапойса і К. Зеебаха ў Гётынгене, у A. Бастыяна і Г. Кіперта ў Берліне. У 1876 атрымаў вучоную ступень кандыдата навук у Гётынгене, у 1878 годзе там жа абараніў доктарскую дысертацыю па геаграфіі. У 1882—1883 працаваў на Нямецкай марской метэастанцыі ў Гамбургу, дзе займаўся акіянаграфіяй у Георга Ноймаера, што паслужыла стымулам да занятку гідраграфіяй. Увосень 1883 быў запрошаны прафесарам у Кіль; у 1897—1898 быў рэктарам. Адначасова працаваў дацэнтам у ваенна-марской акадэміі. У 1889 годзе быў удзельнікам нямецкай экспедыцыі па планктоне ў Атлантычным акіяне. У 1911 годзе стаў прафесарам геаграфіі ў Марбургу. О. Крумель — выдатны акіянограф і геафізік. Яго выкладчыцкая дзейнасць ахоплівала агульную галіну геаграфічных навук. Асноўны навуковы напрамак — акіяналогія. Чытаў лекцыі таксама па метэаралогіі, кліматалогіі, марфалогіі паверхні Зямлі, антрапагеаграфіі, краіназнаўстве і этнаграфіі. Яго галоўная праца, якая зрабіла яго вядомым ва ўсім свеце — кіраўніцтва па акіянаграфіі. Член геаграфічных Таварыстваў (Берліна, Амстэрдама, Лондана, Рыма і інш.); член Камітэта даследаванняў Нямецкага Мора і Міжнароднага камітэта даследаванняў мора (1899). Зноскі
Information related to Ота Крумель |