Паладый
Пала́дый (лац.: Palladium) Pd — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 46; атамная маса 106,42. Адносіцца да сямейства плацінавых металаў. Шэравата-белы метал. Шчыльнасць 11 970 кг/м³, тэмпература плаўлення 1552 °C. Гісторыя адкрыцця [1]Адкрыццё паладыю адбылося ў 1803 годзе, дзякуючы працы англійскага хіміка У. Валастана (англ.: William Hyde Wollaston). Ён даў назву адкрытаму рэчыву ў гонар астэроіда Палада, адкрытага Г. Обстэрнам на год раней. Адкрыццё стала вядома пасля таго, як у 1984 годзе ірландскі хімік Р. Чэневікс даў аб’яву ў «Часопісе хімічнай адукацыі» аб продажы метала, уяўляючага сабой сплаў плаціны з ртуццю. У. Валастан не згадзіўся з гэтым меркаванне і выступіў у абарону ў артыкуле «Аб новым метале, знойдзеным у сырой плаціне». Прыродныя крыніцыТрапляецца ў самародным выглядзе, у выглядзе сплаваў і злучэнняў. Буйнейшыя вытворцы — Расія, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, ЗША, Канада. ПрымяненнеВытворчасць ювелірных вырабаў, медыцынскіх інструментаў, хімічнай апаратуры. Выкарыстоўваецца як каталізатар хімічных рэакцый. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|