ПаноніяПано́нія (лац.: Pannonia; Юліус Покарны выводзіць назву Pannonia з ілірыйскай мовы, якая выкарыстоўвае протаіндаеўрапейскі корань *pen — вільгаць, вада, волкасць) — рэгіён у цэнтральнай Еўропе, рымская правінцыя. ГісторыяПершапачаткова, Панонія — вобласць пасялення ілірамоўных плямёнаў (гава-галіградская культура): панонцаў, брэўкаў, карнаў, дарданійцаў і кельцкіх плямёнаў, у прыватнасці, скардзіскаў, якія прыйшлі сюды ў IV—III стст. да н.э. З пачатку I стагоддзя (9—10 гады) — рымская правінцыя, якая займала тэрыторыі сучасных заходняй Венгрыі, усходняй Аўстрыі, усходняй Харватыі і, часткова, Славеніі і Сербіі. Галоўнымі гарадамі правінцыйнай адміністрацыі былі Аквінк, Карнунт, Сірмій, Мурса і Петовій. Кельты, якія пражывалі ў правінцыі, жылі ў асобных паселішчах (civitates). У 108 годзе Траян падзяліў Панонію на Верхнюю (Superior), з цэнтрам у Карнунце, і Ніжнюю (Inferior), з цэнтрам у Аквінку. Першая стала кіравацца консульскім легатам, другая — прэтарскім, а пачынаючы з Марка Аўрэлія — таксама консульскім. Першым пракуратарам Ніжняй Паноніі стаў Адрыян. У 166 годзе ў Панонію ўварваліся лангабарды і обіі. У 213 годзе вобласць вакол Брыгецыяна была ўключана ў Верхнюю Панонію. Адміністрацыйная рэформа Дыяклетыяна падзяліла Панонію на чатыры часткі, з галоўнымі гарадамі: Карнунт, Аквінк і Брыгецыян, Савія і Сіскія, Сірмій і Мурса. B 214—215 гадах Панонія перажыла ўварванне квадаў, у 254 і 259—260 гадах — таксама маркаманаў і языгаў. Нарэшце ў 396 годзе Рым быў вымушаны падаць маркаманам, квадам і вандалам, а таксама меркавана свевам, якія аселі ў Паноніі, статус федэратаў (foederati). Мір 482 года замацаваў Панонію за остготамі[1]. Акрамя горных раёнаў, тэрыторыя Паноніі была малаўрадлівай, асабліва пасля таго, як пры Пробе і Галіене былі высечаны лясы — да гэтага часу драўніна тут складала адзін з галоўных артыкулаў экспарту. Сярод сельскагаспадарчых культур пераважалі авёс і ячмень, з якога жыхары варылі піва, якое звалася sabaea. Вінаграднікі і аліўкавыя дрэвы культываваліся ў невялікіх маштабах. Пэўную ролю, апроч Норыка, адыгрывалі жалезныя і сярэбраныя капальні. Панонія была таксама вядомая за пароду ганчакоў, якая разводзілася тут для паляваля на дзіка і зубра. У IV стагоддзі Панонія стала ўсё часцей падвяргацца набегам варвараў, і Аквінк пачаў прыходзіць у заняпад. Праз Стагоддзе рымскія абарончыя межы былі прарваны гунамі. У VI стагоддзі Панонію захапілі лангабарды. У IX стагоддзі тут існавала славянскае Блатэнскае княства. З 1018 па 1180 гады аб'яднаная Панонія ўваходзіла ў склад Візантыі. Гарады правінцыіРымскія пракуратары Паноніі
У Паноніі нарадзіліся многія імператары позняй імперыі — Дэцый Траян, Герэній Этруск, Гастыліян, Аўрэліян, Проб, Канстанцый II, Іавіян, Валентыніян I, Валентыніян II, Валент і Грацыян. КрыніцыСпасылкі
|