Для адзначэння перамогі над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне прызначаю 24 чэрвеня 1945 года ў Маскве на Чырвонай плошчы парад войскаў Дзеючай арміі, Ваенна-Марскога Флоту і Маскоўскага гарнізона — Парад Перамогі. На парад вывесці: зводныя палкі франтоў, зводны полк наркамата абароны, зводны полк Ваенна-марскога Флоту, ваенныя акадэміі, ваенныя вучылішчы і войскі Маскоўскага гарнізона. : Парад Перамогі прыняць майму намесніку Маршалу Савецкага Саюза Жукаву. Камандаваць Парадам Перамогі Маршалу Савецкага Саюза Ракасоўскаму. Агульнае кіраўніцтва па арганізацыі параду ўскладаю на камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі і начальніка гарнізона горада Масквы генерал-палкоўніка Арцем'ева.
Вярхоўны Галоўнакамандуючы, Маршал Савецкага Саюза І. Сталін
Марш зводных палкоў завяршала калона салдат, якія неслі 200 апушчаных сцягоў і штандараў разгромленых нацысцкіх войскаў. Гэтыя сцягі былі кінуты на адмысловы памост ля падножжа Маўзалею Леніна. Першым быў кінуты асабісты штандарт Гітлера.
Потым урачыстым маршам прайшлі часці Маскоўскага гарнізона: зводны полк Наркамата абароны, ваеннай акадэміі, ваенныя і сувораўскія вучылішчы, зводная конная брыгада, артылерыйскія, мотамеханізаваныя, паветрана-дэсантныя і танкавыя часткі і падраздзяленні.
Параду Перамогі прысвечаны аднайменны фільм, зняты ў 1945 годзе, адзін з першых каляровых фільмаў у СССР.[1]
Рашэнне аб правядзенні Параду Перамогі было прынята Сталіным у сярэдзіне мая 1945-га, практычна адразу пасля разгрому апошняй групоўкі нямецка-фашысцкіх войскаў 13-га мая.
Падчас Параду Перамогі ліў дождж, гэта добра відаць на кінахроніцы.
Беспрэцэндэнтная з'ява ва ўсёй сусветнай гісторыі парадаў пераможцаў — Парад Перамогі прымаў не сам Вярхоўны Галоўнакамандуючы (Сталін), а яго намеснік (Жукаў).